Мэркатарава праекцыя
цыліндрычная картаграфічная праекцыя, вынайдзеная Герардам Мэркатарам у 1569 годзе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мэркатарава праекцыя — картаграфічная праекцыя, вынайдзеная флямандзкім географам і картографам Герардам Мэркатарам у 1569 року. Дзякуючы свайму прадстаўленьню поўначы зьверху, поўдня зьнізу і захаваньню напрамкаў і абрысаў праекцыя Мэркатара стала базавай мапай у навігацыі. Яна не пазбаўленая хібаў: чым далей ад экватару да палюсоў, тым больш расьцягнутыя на ёй аб’екты. З гэтай прычыны такія тэрыторыі, як Грэнляндыя, Антарктыда, Канада і Расея выглядаюць нашмат большымі, чым аб’екты каля экватару, напрыклад Цэнтральная Афрыка.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/02/Mercator_with_Tissot%27s_Indicatrices_of_Distortion.svg/640px-Mercator_with_Tissot%27s_Indicatrices_of_Distortion.svg.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b2/Mercator_1569.png/640px-Mercator_1569.png)