Правілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Правілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі — звод правілаў беларускага афіцыйнага правапісу (наркамаўкі), зацьверджаны ўпершыню ў сусьветнай гісторыі мовазнаўства ў форме закону «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» 23 ліпеня 2008 году (набыў сілу 1 верасьня 2010 году[1]) Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і асабіста Аляксандрам Лукашэнкам[2]. Дагэтуль апошні раз афіцыйныя правілы беларускай мовы зацьвярджаліся пастановай Савету міністраў БССР у 1957 годзе[3] і зводам 1959 году — частковымі зьменамі правапісу, якія не былі рэформай, але ўдакладнялі і разьвівалі рэформу беларускага правапісу 1933 году[4]. У некаторых крыніцах праект 1959 году фігуруе пад назвай «рэдакцыя 1957—1959 гадоў»[5].