Поліфункцыянальнасьць (мова)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Поліфункцыяна́льнасьць мовы альбо полівале́нтнасьць[1] мовы — здольнасьць мовы выконваць функцыі ў розных сфэрах дзейнасьці.
Адна з найбольш істотных рысаў, якімі літаратурная мова адрозьніваецца ад іншых адгалінаваньняў нацыянальнай мовы, абмежаваных тэрытарыяльна або функцыянальна (дыялекты, прафэсійныя гаворкі, нестандартны дыялект, жаргоны)[2].