![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/52/Ploshad_Lenina.jpg/640px-Ploshad_Lenina.jpg&w=640&q=50)
Плошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)
станцыя мэтро ў Менску, Беларусь / From Wikipedia, the free encyclopedia
Плошча Леніна (трансьліт.: Plošča Lіenіna) — станцыя Маскоўскай лініі Менскага мэтрапалітэну. Разьмешчаная на Маскоўскай лініі, паміж станцыямі «Кастрычніцкая» і «Інстытут культуры». «Плошча Леніна» была адкрыта 26 чэрвеня 1984 году ў складзе першай чаргі менскага метро.
Станцыя «Плошча Леніна» | |
---|---|
Маскоўская лінія | |
Менскі мэтрапалітэн | |
![]() | |
Дата адкрыцьця | 26 чэрвеня 1984 (39 гадоў таму) |
Былыя назвы | Плошча Леніна, Плошча Незалежнасьці |
Тып | аднасхільная |
Тып плятформы | выспавая |
Даўжыня плятформы, м | 100 |
Шырыня плятформы, м | 10 |
Пераходы на станцыі | Вакзальная |
Код станцыі | 115 |
Зьяўляецца станцыяй Менскага метрапалітэна з найбуйнейшым пассажырапатокам.
З 1992 па 2003 год станцыя аб’яўлялася як «Плошча Незалежнасьці», аднак затым першапачатковая назва станцыі была адноўлена. Па словах начальніка тэхнічнага адзьдзела Менскага метрапалітэна, афіцыйнага рашэньня аб перайменаваньні станцыі «Плошча Леніна» у «Плошча Незалежнасьці» ніколі не прымалася, аднак былі вусныя распараджэньні кіраўніцтва Мінгарвыканкама. З 2008 году станцыя аб’яўляецца як «станцыя Плошча Леніна, выхад да чыгуначнага вакзала й Плошчы Незалежнасьці». 15 сакавіка 2010 году камісія Менскага гарвыканкама па названьні й пераназваньні праспэктаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак горада ўнесла прапанову аб пераназваньні станцыі метро «Плошча Леніна» у «Плошча Незалежнасьці».