дзяржаўны пераварот у Баўгарыі 9 верасьня 1944 року From Wikipedia, the free encyclopedia
Пераваро́т у Баўга́рыі 1944 ро́ку, таксама Пераварот 9 ве́расьня (па-баўгарску: Деветосептемврийски преврат) — дзяржаўны пераварот, які адбыўся 9 верасьня 1944 року і скінуў кіраўніцтва Царства Баўгарыі. За савецкім часам ў дачыненьні перавароту ўжываўся прапагандысцкі тэрмін Народнае паўстаньне 9 верасьня, бо ў ягоным выніку ў краіне ўсталяваўся сацыялізм[1].
Пераварот 1944 году Деветосептемврийски преврат | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Партызаны НВПА ўваходзяць у Плоўдзіў (9 верасьня 1944) | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Нямеччына | Айчынны фронт
СССР | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
князь Кірыл Богдан Філаў Нікала Міхаў Канстантын Мураўёў | Георгі Дзімітраў Васіл Калараў Кіман Георгіеў Іван Марынаў(d) Дамян Вэлчаў | ||||||||
26 жніўня 1944 року ўрад Івана Багранава на словах абвясьціў нэўтралітэт Баўгарыі, асьцерагаючыся наступу Чырвонай арміі ў суседняй Румыніі. У той самы час эгіпецкі ўрад пачаў сэпаратныя перамовы зь Вялікабрытаніяй і ЗША, спадзеючыся, што тыя разьмясьцяць у Баўгарыі свае войскі. Таго ж дня Цэнтральны камітэт Баўгарскай работніцкай партыі (БРП) назваў сваёй мэтай захоп улады шляхам збройнага паўстаньня.
2 верасьня 1944 року апазыцыйная партыя Баўгарскага земляробчага народнага зьвязу (БЗНЗ) сфармавала новы ўрад на чале з Канстантынам Мураўёвым. Ён працягнуў мірныя перамовы, абвясьціў падтрымку дэмакратычных рэформаў і запатрабаваў вываду з краіны нямецкіх войскаў. Аднак партызанскія дзеяньні не спыніліся, хаўрус з Нацысцкай Нямеччынай ня быў скасаваны, не было спробаў нармалізацыі стасункаў з СССР, таму з Масквы паглядалі на новую ўладу зь недаверам. 5 верасьня Савецкі Саюз абвясьціў Баўгарыі вайну.
ЦК БРП і Генэральны штаб Народна-вызвольнай паўстанцкай арміі(d) (НВПА) пачалі рыхтаваць плян паўстаньня на 9 верасьня. Мэтай называлася «скіданьне фашысцкай улады і ўсталяваньне народна-дэмакратычнага ўраду Айчыннага фронту». 6-7 верасьня пачаліся штрайкі шахтараў Пэрніку і трамвайных работнікаў Сафіі, а таксама ўсеагульныя страйкі ў Плоўдзіве і Габраве. З турмаў у Плевэне, Варне ды Сьлівэне выпусьцілі палітвязьняў; за 6-8 верасьня партызанскія аддзелы занялі 170 населеных пунктаў. Шмат дзе мітынгі і штрайкі перайшлі ў сутычкі з паліцыяй.
8 верасьня Чырвоная армія ўвайшла ў Баўгарыю, не сустрэўшы супраціву. Разам з аддзеламі Айчыннага фронту вайскоўцы захапілі ключавыя ўстановы Сафіі: міністэрствы абароны і ўнутраных справаў, пошту, тэлеграф, радыё і чыгуначны вакзал.
9 верасьня на загад галоўнакамандуючага Добры Тэрпэшава партызаны НВПА захапілі ўладу ў розных населеных пунктах, практычна нідзе не сустрэўшы супраціву. У Сафіі, Плоўдзіве, Пэрніку, Шумэне ды Хаскаве адбыліся ўзброеныя сутычкі з прыхільнікамі старога рэжыму. Найпазьней захоп улады адбыўся ў Хаскаве: 12 верасьня партызаны авалодалі артылерыйскімі кашарамі, панесшы вялікія страты.
Чырвоная Армія да 9 верасьня яшчэ не дайшла да сталіцы, аднак баўгарскія камуністы справіліся ўласнымі сіламі.
Айчынны фронт сфармаваў новы ўрад з прадстаўнікоў БРП, БЗНЗ, Работніцкай сацыял-дэмакратычнай партыі (шырокіх сацыялістаў)(d) і Зьвяна. Новыя ўлады арыштавалі ранейшага прэм’ер-міністра Канстантына Мураўёва, рэгентаў цара Сімяона II, сябраў ураду і некаторых высокапастаўленых вайскоўцаў. Пазьней князя Кірыла, Богдана Філава і Нікалу Міхава расстралялі. 10 верасьня была распушчаная паліцыя, замест якой створаная міліцыя пераважна з партызанаў. З турмаў вызваленыя 8130 палітычных вязьняў; закрытыя канцлягеры Гонда вода(d), Крэстаполе(d), Сьвяты Кірык(d); забароненыя фашысцкія арганізацыі.
Урад Кімана Георгіева ў сьнежні 1944 року заснаваў Народны суд, каб пакараць асобаў, адказных за Другую сусьветную вайну. Гэты орган стаў адным з галоўных чыньнікаў тэрору, што прайшоў у краіне. За першыя чатыры месяцы камуністычны рэжым зьнішчыў ад 10 да 40 тысячаў чалавек.
8 верасьня 1946 року адбыўся рэфэрэндум пра далейшы лёс манархіі, па выніках якога Баўгарыя была абвешчаная Народнай рэспублікай. У 1947 року замест Тырнаўскай была прынятая новая канстытуцыя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.