Паўднёва-Ўкраінская АЭС
атамная электрастанцыя на поўначы Мікалаеўскай вобласьці Ўкраіны, заснаваная ў сьнежні 1982 году / From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўднёва-Ўкраінская АЭС — атамная электрастанцыя на поўначы Мікалаеўскай вобласьці Ўкраіны, заснаваная ў сьнежні 1982 году.
Хуткія факты Краіна, Месцазнаходжаньне ...
Паўднёва-Ўкраінская АЭС | |
Краіна | Украіна |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Южнаўкраінск (Мікалаеўская вобласьць)[1] |
Пачатак будаўніцтва | 3 траўня 1975 (49 гадоў таму) |
Пачатак эксплюатацыі | 31 сьнежня 1982 (41 год таму) |
Уласьнік | Энэргаатам |
Эксплюатуючая арганізацыя | «Энэргаатам» (Кіеў) |
Тэхнічныя парамэтры | |
Колькасьць энэргаблёкаў | 3 |
Тып рэактараў | вода-вадзяны |
Дзейных рэактараў | 3 (2019 год) |
Генэруючая магутнасьць | 3 гігаваты (2019 год) |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 47° пн. ш. 31° у. д. / 47; 31 |
Паўднёва-Ўкраінская АЭС на мапе Ўкраіны ![]() ![]() Паўднёва-Ўкраінская АЭС | |
Закрыць
На 2019 год налічвала 3 дзейныя энэргаблёкі, запушчаныя ў 1982, 1985 і 1989 гадах[2]. Месьціцца за 3 км на ўсход ад Южнаўкраінска[3]. За 2018 год выпусьціла 13,7 млрд кіляват-гадзіна электраэнэргіі[4]. Цеплавая магутнасьць кожнага энэргаблёка ўтрая перавышала магутнасьць яго генэратара (электраэнэргіі): 3 гігаваты цяпла на 1 гігават электрычнасьці[5]. На 23 кастрычніка 2019 году радыяцыйнае становішча ў Южнаўкраінску было на ўзроўні 0,11 мікразывэрт/гадзіна[6].