Пасыфэ (спадарожнік Юпітэра)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пасыфэ — зьнешні рэтраградны спадарожнік плянэты Юпітэр. Адкрыты ў 1908 годзе Жанам Філібэрам Мэлё. Назву атрымаў у 1975 годзе ў гонар Пасыфаі, жонкі Міноса й маці Мінатаўра. (Канчатак -э або -е ў назвах спадарожнікаў сьведчыць аб рэтраградным руху.) Ад 1955 да 1975 року меў назву Пасэйдон.[1][2]
Гісторыя адкрыцьця | |
---|---|
Першаадкрывальнік | Філібэр Жак Мэлё |
Дата адкрыцьця | 27 студзеня 1908 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Сярэдні радыюс | 20 км |
Эксцэнтрысытэт | 0,2953 |
Арбітальны пэрыяд | 764,08 дня |
Нахіл арбіты | 143,04° (да экватару Юпітэру), 145,24° (да экліптыкі) |
Фізычныя характарыстыкі | |
Дыямэтар | 58 км |
Плошча паверхні | 11 300 км² |
Маса | 3 × 1017 кг |
Шчыльнасьць | 2,6 г/см³ |
Паскарэньне вольнага падзеньня | 0,022 м/с² |
Пэрыяд звароту вакол сваёй восі | |
Нахіл восевага кручэньня | |
Альбеда | 0,04 |
Тэмпэратура паверхні | 124 К (−149 °С) |
Атмасфэра | адсутнічае |
Пасыфэ зьяўляецца найбольшым сярод рэтраградных спадарожнікаў Юпітэра і ўзначальвае аднайменную групу, да якой раней адносіліся Ананке, Кармэ і Сынопэ, а ў цяперашні час — Эўрыдомэ, S/2003 J 23, Гэгэмонэ, Спондэ, Кіленэ, Мэгаклітэ, S/2003 J 4, Сынопэ, Аўтаноэ, Ааэдэ, S/2011 J 2, Юпітэр LI і Корэ. Усе гэтыя спадарожнікі маюць адваротны кірунак руху, значны нахіл кружніку і абарочваюцца вакол плянэты больш чым за два гады.
Аналізы візуальнага спэктру паказваюць падабенства будовы Пасыфэ з астэроідамі тыпу С.[3]