![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be-x-old/thumb/3/39/Parma_FC.png/640px-Parma_FC.png&w=640&q=50)
Парма (футбольны клюб)
італьянскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Парма» (па-італьянску: Parma) — італьянскі футбольны клюб з гораду Парма, які месьціцца ў правінцыі Эмілія-Раманьня. Трохразовы ўладальнік Кубка Італіі. Клюб зьяўляецца двухразовым ўладальнікам Кубка УЭФА (1995, 1999), уладальнікам Кубка кубкаў (1993), нягледзячы на тое, то «Парма» ніколі не перамагала ў нацыянальным чэмпіянаце й ніколі не спаборнічала за галоўныя міжнародныя трафэі да 1990-х гадоў. У часы, калі каманда спансавалася Каліста Танцы, клюб атрымаў восем з гэтых трафэяў у пэрыяд паміж 1992 і 2002 гадамі, а таксама «Парма» дасягнула свайго найлепшага месца ў лізе — другое месца ў сэзоне 1996—1997 гадоў. «Ювэнтус», «Мілян» і «Інтэрнацыянале» ёсьць адзінымі італьянскімі клюбамі, якія маюць больш посьпехаў у эўракубках, чым «Парма»[1]. Клюб быў заснаваны ў ліпені 1913 году пад назовам «Verdi Foot Ball Club», але клюб зьмяніў сваю назву ў сьнежні таго ж году. Парма праводзіць свае хатнія матчы ў на стадыёне імя Эньё Тардыні, які здольны зьмясьціць 27 906 чалавек, з 1923 году.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Парма (неадназначнасьць).
Парма | |
![]() | |
Поўная назва | Parma Calcio 1913 S.r.l. |
---|---|
Заснаваны | 27 ліпеня 1913 |
Горад | Парма, Італія |
Стадыён |
Эньё Тардыні Умяшчальнасьць: 27 906 |
Прэзыдэнт | Цзянь Ліжанг[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Сэрыя А |
· 2023—2024 | Сэрыя Б, 1 месца (падвышэньне) |
![]() parmacalcio1913.com (італ.) |
Зусім нядаўна, «Парма» мела фінансавыя праблемы, якія былі выкліканыя ў канцы 2003 году скандалам вакол малочнай кампаніі Parmalat, выкліканай банкруцтвам мацярынскай кампаніі, што выклікала ўсталяваньня ў клюбе вонкавага кантролю да студзеня 2007 году. Клюб традыцыйна гуляе ў прывабны футбол і мае разьвітую футбольную акадэмію[2]. Нягледзячы на нядаўні спад у посьпехах клюб зьяўляецца асацыяваным сябрам і адным з васьмі італьянскіх клюбаў, якія зьяўляюцца часткай Асацыяцыі эўрапейскіх клюбаў, якая ўтварыліся пасьля распаду G-14.