From Wikipedia, the free encyclopedia
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII—XIX стагодзьдзяў у Манькавічах (цяпер у межах Століна). Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне места, пры ўтоку ракі Капанцу ў Гарынь. Твор архітэктуры рамантызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў | |
Памятны камень у парку | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Манькавічы |
Каардынаты | 51°53′47.83″ пн. ш. 26°52′06.82″ у. д. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь[1] |
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў | |
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў на Вікісховішчы |
Комплекс складаўся з палаца, флігеля, гаспадарчых пабудоваў, брамы і парку. Да нашага часу захаваліся гаспадарчыя пабудовы і парк.
Сядзіба Радзівілаў ў Манькавічах пачала фармавацца ў пачатку XVIII ст., калі яна складалася з жылых дамоў — двух панскіх (старога і новага), некалькіх для прыслугі каля ўязной брамы, гаспадарчых пабудоваў і саду. У 2-й палове XVIIII ст. збудавалі дом аканома і дадатковыя гаспадарчыя пабудовы. У 1780-я гады збудавалі драўляны палац.
У пачатку XIX ст. каля палаца збудавалі драўляны флігель пад гонтавым дахам, дом для прыслугі, кухню, конна-валовы млын, 3 гумны з прыбудаванымі ў тарцах сьвірнамі, саладоўню ды іншае. Пры ўезьдзе ў сядзібу паставілі браму. У 1885 годзе з ініцыятывы Марыі Радзівіл вакол палаца заклалі парк. У канцы XIX ст. палац перабудавалі паводле праекту архітэктара Вэнцэля.
За часамі Другой сусьветнай вайны палац згарэў. Па вайне ў будынках сядзібы разьмясьціліся краязнаўчы музэй і музычная школа.
Палац — помнік архітэктуры рамантызму. Гэта быў прастакутны ў пляне будынак пад гонтавым дахам. Галоўны ўваход вылучаўся слупавым ганкам.
Брама — 1-павярховы з мансардамі і цокалем прастакутны ў пляне будынак, накрыты складаным дахам. Дамінантай кампазыцыі была гранёная вежа, завершаная купалам з барабанам і шатром над ім.
Парк пэйзажнага тыпу плошчай 50 га (цяпер 27,9 га). Захаваўся закладны камень, пастаўлены сынам Марыі Радзівіл Станіславам на ўзьлеску цэнтральнай паляны. Тэраса абмяжоўваецца валам вышынёй да 1,5 м з кветнікамі і дэкаратыўным хмызьняком. Астатняя частка на раўнінным рэльефе. Пры ўезьдзе ў парк з боку Століна стаяў павільён і каваная брама. Расьце больш за 35 відаў дрэваў і кустоўя. У частцы парку, што далучалася да палаца стаў з фантанам і лебедзямі[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.