From Wikipedia, the free encyclopedia
Пагром у Пшытыку адбыўся 9 сакавіка 1936 году супраць габрэйскай супольнасьці ў Пшытыку Радамскага павету Мазавецкага ваяводзтва ва ўсходне-цэнтральнай Польшчы[1]. Гэта быў самы агульнавядомы інцыдэнт антысэміцкага гвалту ў пэрыяд міжваеннай Польшчы, які прыцягнуў увагу сусьветнай грамадзкасьці[2]. Пагром у Пшытыку ўваходзіў у сэрыю пагромаў, якія адбыліся ў Польшчы незадоўга да пачатку Другой сусьветнай вайны[2].
Антысэміцкая прапаганда нацыянальна-дэмакратычнай партыі Польшчы настройвала мясцовае сельскае насельніцтва супраць габрэяў[3]. Быў арганізаваны байкот габрэйскіх крамаў, які выліўся ў хвалю жорсткіх антысэміцкіх атакаў. У адказ была сфармаваная група габрэйскай самаабароны. За два дні да пагрому некаторыя габрэйскія жыхары сабраліся на мескай плошчы, чакаючы нападзеньня сялянаў, але ў гэты дзень нічога ня здарылася[1]. Два дні пазьней, не зважаючы на кірмашны дзень, сяляне атакавалі габрэяў; пагром скончыўся двумя ахвярамі з габрэйскага боку і адной з польскага[1][3].
У наступстве многія людзі былі арыштаваныя. За падзеямі пасьледваў судовы працэс, які пачаўся 2 чэрвеня 1936 году і ўключаў 43 польскія і 14 габрэйскіх адказчыкаў (апошніх абвінавацілі ў агрэсіўных паводзінах да польскага сялянства). Вэрдыкт быў выказаны 26 чэрвеня 1936 году. 11 габрэяў былі прыгавораныя да турэмнага зьняволеньня тэрмінам ад 6 месяцаў да 8 гадоў, тым часам як 39 палякаў атрымалі прысуды ад 6 месяцаў да аднаго году. Абвінавачваймыя габрэі сьцьвярджалі, што яны паводзілі сябе ў межах самаабароны, але суд адвергнуў гэтыя паказаньні. Выказаны вэрдыкт вельмі моцна абурыў габрэйскую супольнасьць Польшчы, што прывяло да пагромаў у агульнанацыянальных маштабах[2].
Навіна аб гэтым пагроме шакіравала як габрэйскае насельніцтва Польшчы, так і габрэйскія супольнасьці па ўсім сьвеце, і пасадзейнічала буйной эміграцыі габрэяў з Польшчы[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.