From Wikipedia, the free encyclopedia
О́та Ва́гнэр (па-нямецку: Otto Wagner; 13 ліпеня 1841, Вена, Аўстрыйская імпэрыя — 11 красавіка 1918, Вена, Аўстра-Вугоршчына) — аўстрыйскі архітэктар і ўрбаніст, вядомы за значны ўнёсак у архітэктурнае разьвіцьцё ягонага роднага гораду Вена, у якім ён распрацаваў шмат выдатных будынкаў-славутасьцяў.
Ота Вагнэр | |
Дата нараджэньня | 13 ліпеня 1841[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 11 красавіка 1918[5][6][7][…] (76 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | гішпанскі грып |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | архітэктар, прафэсар, местабудаўнік, архітэктурны чарцёжнік, прафэсар унівэрсытэту |
Месца працы | |
Плынь | мадэрн і Венская сэцэсія |
Узнагароды | |
Вагнэр нарадзіўся ў Вене ў сям’і Зузаны фон Гэльфэншторфэр-Гюбэр і Рудольфа Вагнэра, натарыюса ў каралеўскім вугорскім судзе[10]. Ота вывучаў архітэктуру ў Венскім політэхнічным інстытуце і Каралеўскай школе архітэктуры ў Бэрліне[11]. Пасьля завяршэньня сваёй адукацыі, ён вярнуўся ў Вену, дзе пачаў працаваць. У 1864 годзе ён пачаў праектаваць свае першыя будынкі ў гістарычным стылі. У сярэдзіне і канцы 1880-х гадоў, як і многія ягоныя сучасьнікі ў Нямеччыне, Швайцарыі і Францыі, як то Канстантын Ліпзіюс, Рыхард Штрайтэр, Георг Гойзэр і Поль Сэдый, Вагнэр стаў прыхільнікам архітэктуры рэалізму. Гэта дазволіла яму зьменшыць залежнасьць ад гістарычных формаў. У 1894 годзе, калі ён стаў прафэсарам архітэктуры ў Акадэміі вытанчаных мастацтваў у Вене, ён у значнай ступені замацаваў сваю радыкальную апазыцыі плыні гістарычнай архітэктуры.
Да сярэдзіны 1890-х гадоў, ён ужо распрацаваў некалькі будынкаў у стылі мадэрнізму. Вагнэр быў вельмі зацікаўлены ва ўрбаністыцы — у 1890 годзе ён распрацаваў новы плян гораду для Вены, але толькі гарадзкая чыгуначная сетка з гэтага пляны была рэалізавана. Гэтая сетка ўключала ў сябе такія выбітныя будынкі станцыяў як то Карльспляц. У 1896 годзе ён апублікаваў падручнік пад назвай «Сучасная архітэктура», у якой ён выказаў свае думкі пра ролю архітэктара; яна была заснаваная на тэксьце ягонай інаўгурацыйнай лекцыі ў акадэміі ў 1894 годзе. Ягоны стыль уключаў выкарыстаньне новых матэрыялаў і новых формаў, каб адлюстраваць той факт, што само грамадзтва зьмяняецца.
У 1897 годзе ён далучыўся «Венскай сэцэсіі», мастацкай групы, дзе сярод чальцоў таксама былі Густаў Клімт, Ёзэф Марыя Ольбрых, Ёзэф Гофман і Коляман Мозэр. На ідэях гэтай групы ён распрацаваў стыль, які ўключаў квазі-сымбалічныя спасылкі на новыя формы сучаснасьці. Вагнер зрабіў моцны ўплыў на сваіх вучняў у Акадэміі вытанчаных мастацтваў у Вене. Памёр у 1918 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.