![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3b/Opium_pod_cut_to_demonstrate_fluid_extraction1.jpg/640px-Opium_pod_cut_to_demonstrate_fluid_extraction1.jpg&w=640&q=50)
Опіюм
высахлы на паветры млечны сок з надрэзаў на нясьпелых макаўках опійнага маку / From Wikipedia, the free encyclopedia
Опій (опіюм, грэц. ὄπιον — макавы сок) — высахлы на паветры млечны сок з надрэзаў на нясьпелых макаўках опійнага маку.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3b/Opium_pod_cut_to_demonstrate_fluid_extraction1.jpg/640px-Opium_pod_cut_to_demonstrate_fluid_extraction1.jpg)
Ёсьць моцным дурманам, што зьмяшчае каля 20 алькалёідаў, у тым ліку кадэін, марфін і наркатын. Утрымлівае да 10% марфіну, што больш за іншыя алькалёіды ўзьдзейнічае на арганізм. Ужываньне вядзе да нарказалежнасьці. Такія опійныя прэпараты як гідрахлярыд марфіну выкарыстоўваюць у якасьці моцнага абязбольвальніка пры злаякасных пухлінах і нырачных коліках, а кадэін — супраць кашлю[1]. Працягласьць жыцьця опійных наркаманаў складае 5—7 гадоў[2].