Наркотык
рэчываў, якое выклікае ў арганізьме здранцьвеньне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нарко́тыкі (ад па-грэцку: ναρκωτικός — дурманлівы) — група фармакалягічных рэчываў, якія дзейнічаюць у асноўным на цэнтральную нэрвовую сыстэму і выклікаюць ў арганізьме здранцьвеньне, якое можа даць палягчэньне, пачуцьцё эўфарыі або наркатычны сон. Наркотыкі таксама могуць выклікаць галюцынацыі. Іх ужыцьцё прыводзіць да разьвіцьця псыхозу, што выклікае схільнасьць да самагубства[1].
Хуткія факты Падкляса ад, Гісторыя тэмы ...
Закрыць
Іхні распаўсюд заканадаўча забараняецца і абмяжоўваецца. Улучаюць такія расьлінныя і вытворныя зь іх рэчывы, як алькаголь, какаін, канопля, тытунь, опій і яго вытворныя (гераін, кадэін, марфін і пантапон), а таксама снатворныя сродкі (барбаміл, веранал і іншыя вытворныя барбітуравай кісьлі) і антыдэпрэсанты (тыянэптын).