![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/55/Niamiha_str_1.jpg/640px-Niamiha_str_1.jpg&w=640&q=50)
Няміга (вуліца)
вуліца ў Менску (Беларусь) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вуліца Нямі́га (да 1960-х гадоў — Няміская) — адна з найстаражытнейшых вуліцаў Менску, якая зьвязвае Нізкі Рынак з Пляшчанкай праз Раманаўскую Слабаду. Атрымала назву ад аднаменнай ракі, рэчышчам якой праходзіць вулічная траса.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Няміга (неадназначнасьць).
Хуткія факты Агульная інфармацыя, Раён гораду ...
Няміга | |
![]() | |
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Раён гораду | |
Былыя назвы | Няміская |
На мапе | |
Google · Яндекс | |
Вуліца Няміга ў Вікісховішчы |
Закрыць
Дамінанта вуліцы — збудаваная ў стылі барока царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, помнік архітэктуры XVII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася гатычная Харальная санагога, помнік архітэктуры XVI ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі разам з гістарычнай забудовай вуліцы.