Астана
сталіца Казахстану / From Wikipedia, the free encyclopedia
Астана́ — сталіца Казахстану з 1997 году. Насельніцтва складае 1 060 835 чалавек (на 2018 год) — другі паводле велічыні горад краіны (пасьля Алматы).
Хуткія факты
Астана | |||||
каз. Астана | |||||
Дзелавы цэнтар Астаны | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1830 | ||||
Горад з: | 1998 | ||||
Былыя назвы: | Акмалінск, Цалінаград, Акмала і Нур-Султан | ||||
Краіна: | Казахстан | ||||
Акім: | Zhenis Kassymbek[d] | ||||
Плошча: | 210 км² | ||||
Унутраны падзел: | 3 раёны | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 1 060 835 чал. (2018)[1] | ||||
шчыльнасьць: | 5051,6 чал./км² (2018) | ||||
этнічны склад: | казахі (65,2%), расейцы (23,8%)[2] (2010) | ||||
Часавы пас: | UTC+6 | ||||
Тэлефонны код: | +7 (7172) | ||||
Паштовы індэкс: | 010000 | ||||
Нумарны знак: | Z | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°8′0″ пн. ш. 71°26′0″ у. д. | ||||
Астана | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://astana.kz |
Закрыць
Ёсьць плянавым горадам, як то Бразылія ў Бразыліі, Канбэра ў Аўстраліі, і Вашынгтон у ЗША[3]. Пасьля таго, як горад стаў сталіцай Казахстану, кардынальна зьмяніўся ягоны ляндшафт. Майстар-плян гораду быў распрацаваны японскім архітэктарам Кісё Куракавам[3]. У горадзе разьмешчаны шэраг дзяржаўных установаў, як то будынкі ўраду, парлямэнту, Вярхоўнага суду, прэзыдэнцкі палац, а таксама шматлікія ўрадавыя ведамствы і ўстановы. У сталіцы месьцяцца мноства футурыстычных будынкаў, гатэляў і хмарачосаў[4]. Сталіца таксама мае шырокую сетку ўстановаў аховы здароўя, спорту і сыстэм адукацыі.