сталіца Аўстраліі From Wikipedia, the free encyclopedia
Канбэ́ра (па-ангельску: Canberra) — сталіца Аўстраліі, знаходзіцца на рацэ Малонгла ў Аўстралійскіх Альпах на вышыні 550—700 мэтраў над узроўнем мора на поўначы Тэрыторыі фэдэральнай сталіцы. Горад быў заснаваны ў 1913 годзе. Па плошчы Канбэра — гэта восьмы горад у Аўстраліі. У аснове пляну разьвіцьця гораду — сыстэма плошчаў і разьмешчаных вакол іх радыяльных і кальцавых вуліц. Раёны Канбэры аддзеленыя адзін ад аднаго паркавымі зонамі і зьвязаныя сеткай аўтамабільных дарогаў і мастамі. Гарадзкія будынкі не перавышаюць 10—11 паверхаў (канструяваньне будынкаў вышэй гэтага забароненая заканадаўствам).
Канбэра | |||||
анг. Canberra | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1913 | ||||
Краіна: | Аўстралія | ||||
Штат: | Аўстралійская сталічная тэрыторыя | ||||
Плошча: | 814,2 км² | ||||
Вышыня: | 578 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 403 468 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 495,54 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+10 | ||||
летні час: | UTC+11 | ||||
Тэлефонны код: | 0251, 0252, 0261, 0262 | ||||
Паштовы індэкс: | 2600–2617 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 35°17′35″ пд. ш. 149°7′37″ у. д. | ||||
Канбэра | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.act.gov.au/ |
Да адмысловых месцаў гораду можна аднесьці помнікі і дзяржаўныя ўстановы: Дом ураду (афіцыйная рэзыдэнцыя губэрнатара Аўстраліі), Дом парлямэнту, Вярхоўны суд, вайсковы мэмарыял, Нацыянальная галерэя, Каралеўскі манэтны двор Аўстраліі, Аўстралійская нацыянальная бібліятэка, Нацыянальны музэй і Нацыянальны ўнівэрсытэт.
6—7 лістапада 1989 году ў Канбэры адбылася 1-я сустрэча міністраў замежных справаў 12 дзяржаваў Ціхага акіяну дзеля прасоўваньня Азіяцка-Ціхаакіянскай эканамічнай супрацы[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.