вёска ў Сакольскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Но́вы Двор (польск. Nowy Dwór) — вёска ў Польшчы, на рацэ Бобры. Цэнтар сельскай гміны Сакольскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2012 год — 625 чалавек. Знаходзіцца за 27 км на поўнач ад Саколкі, за 63 км на поўнач ад Беластоку.
Новы Двор лац. Novy Dvor | |||||
польск. Nowy Dwór | |||||
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля | |||||
| |||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Сакольскі | ||||
Гміна: | Новы Двор | ||||
Войт: | Казімер Богуш | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | (+48) 85 | ||||
Паштовы індэкс: | 16-205 | ||||
Нумарны знак: | BSK | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°37′52″ пн. ш. 23°32′37″ у. д. | ||||
Новы Двор | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Новы Двор — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля, помнік архітэктуры XVI—XIX стагодзьдзяў.
Новы Двор заснавалі ў XV ст. як каралеўскі сталовы маёнтак Гарадзенскай эканоміі. Ён уваходзіў у склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. Паводле паданьня, у 1513 годзе з фундацыі вялікай княгіні Боны Сфорца тут збудавалі першы касьцёл.
12 жніўня 1579 году кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Новаму Двару Магдэбурскае права і герб: у срэбным полі залаты леў на чырвоным муры[1].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Новы Двор апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце Гарадзенскай губэрні.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Новы Двор занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Новы Двор абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Новы Двор апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. У 1934 годзе статус паселішча панізілі да вёскі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Новы Двор акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Новы Двор увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласьць. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Кузьніцу Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1955 годзе ў Новым Двары збудавалі мураваную царкву.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.