Нацыянальна-лібэральная партыя (Румынія)
румынская палітычная партыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальна-лібэральная партыя (па-румынску: Partidul Național Liberal) — кансэрватыўная палітычная партыя ў Румыніі. Другая паводле велічыні партыя ў краіне паводле стану на сярэдзіну 2023 году. Лічыцца, што партыя была адноўленая ў сярэдзіне студзеня 1990 году неўзабаве пасьля рэвалюцыі 1989 году і зрынаньня камуністычнага рэжыму ў Румыніі. Партыя лічыцца пераемніцай буйной палітычнай партыі з такой жа назвай, якая дзеяла ў пэрыяд з 1875 па 1947 гады ў Каралеўстве Румынія. Грунтуючыся на гэтай гістарычнай спадчыне, яна часта прэзэнтуе сябе як першую афіцыйна ўтвораную палітычную партыю ў краіне і як найстарэйшую лібэральную партыю ў Эўропе[1].
Quick Facts Заснавальнік, Дата заснаваньня ...
Нацыянальна-лібэральная партыя | |
па-румынску: Partidul Național Liberal | |
Заснавальнік | Ён Брэтыяну[d] |
---|---|
Дата заснаваньня | 24 траўня 1875 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | кансэрватыўны лібэралізм[d], нацыянал-лібэралізм[d] і праэўрапеізм[d] |
Колькасьць | 426 556 |
Афіцыйны сайт | pnl.ro (рум.) |
Close