Народная рада БНР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Народная рада Беларускай Народнай Рэспублікі — орган прадстаўнічай улады БНР, створаны 13 сьнежня 1919 году ў Менску пасьля расколу Рады БНР. Старшыня Рады — сацыял-фэдэраліст Пётра Крэчэўскі[1].
Народная Рада разглядала палякаў як акупантаў і заклікала да барацьбы зь імі[2]. З наступам бальшавіцкіх войскаў абедзьве Рады эмігравалі і ў 1921 годзе аб’ядналіся на чале з Крэчэўскім.