беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Пё́тра Анто́навіч Крачэ́ўскі (таксама сустракаецца напісаньне Крэчэўскі[2][3][4], 7 жніўня 1879, в. Дубна Гарадзенскага павету[5] — 8 сакавіка 1928, Прага) — беларускі палітычны дзяяч, гісторык, пісьменьнік. Удзельнік Усебеларускага зьезду 1917 году. Сябра Рады БНР, 3-і старшыня Рады БНР.
Пётра Крачэўскі лац. Piotra Kračeŭski | |
Першы прэзыдэнт БНР | |
---|---|
сьнежань 1919 — 8 сакавіка 1928 | |
Міністар фінансаў БНР | |
красавік 1918 — травень 1918 | |
Папярэднік: | Гелій Белкінд |
Наступнік: | Тодар Вернікоўскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
7 жніўня 1879 в. Дубна Гарадзенскі павет, Расейская імпэрыя |
Памёр: |
8 сакавіка 1928[1] (48 гадоў) Прага, Чэхаславаччына |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Нарадзіўся 7 жніўня 1879 году ў вёсцы Дубна (сучасны Мастоўскі раён) у сям’і вясковага праваслаўнага дзяка.[5] Яго дзяцінства і юнацкія гады прайшлі на Кобрыньшчыне, у вёсцы Верхалесьсе. Атрымаў пачатковую адукацыю ў мясцовай Верхалескай вучэльні Кобрыньскага павету. Скончыў Жыровіцкую духоўную вучэльню. Пасьля паступіў у Літоўскую духоўную сэмінарыю ў Вільні, якую скончыў у 1902 годзе.[5]
Працаваў настаўнікам у царкоўна-прыходзкай школе ў мястэчку Ялоўка каля Сьвіслачы Ваўкавыскага павету.[5] Неўзабаве пакінуў пасаду ў царкоўна-прыходзкай школе і пайшоў працаваць народным настаўнікам. Настаўнічаў у Беластоцкім і Ваўкавыскім паветах. У 1909—1914 гг. працаваў у Віленскім дзяржаўным банку[5] на пасадзе інспэктара дробнага крэдыту.
З пачаткам 1-й Сусьветнай вайны быў мабілізаваны ў 1914 г. у царскую армію, дзе служыў вайсковым урадоўцам. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. застала яго на гэтай пасадзе ў Барысаве. У гэты ж час ён далучыўся да Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1917 г. Крачэўскі быў старшынём Барысаўскага савету салдацкіх і рабочых дэпутатаў.[5]
У сьнежні 1917 г. — дэлегат Першага ўсебеларускага зьезду, абраны ў склад ягонага выканаўчага камітэту. Удзельнічаў у абвяшчэньні Беларускай Народнай Рэспублікі. З 19 лютага 1918 г. ён у складзе першага беларускага ўраду (Народнага Сакратарыяту) выконваў абавязкі дзяржаўнага кантралёра. Ва ўрадзе БНР Пятро Крачэўскі з красавіка па травень 1918 зьяўляўся таксама народным сакратаром фінансаў БНР, народным сакратаром гандлю і прамысловасьці, узначальваў Цэнтральную беларускую гандлёвую палату.
. У сьнежні 1919 году абраны прэзыдэнтам Рады БНР. Выконваў гэты абавязак да канца жыцьця.
На эміграцыі ў Празе стварыў Прадстаўніцтва Рады БНР, разгарнуў шырокую дыпляматычную дзейнасьць, наладзіў інфармаваньне заходнеэўрапейскіх краінаў пра становішча ў БССР і Заходняй Беларусі.
З 26 верасьня па 30 верасьня 1921 году склікаў Першую Нацыянальна-палітычную нараду беларускіх арганізацыяў з акупаванай бацькаўшчыны і з-за мяжы, якая асудзіла дамову ў Рызе і пацьвердзіла ідэалы незалежнасьці Беларусі. Крачэўскі дамогся ад ураду Чэхаславаччыны стыпэндыяў для беларускіх студэнтаў, стварыў Беларускі Архіў у Празе. У 1926 годзе выдаў палітычна-навуковы альманах «Замежная Беларусь».
Крачэўскі супрацьстаяў бальшавіцкаму ціску, скіраванаму на ліквідацыю Ўраду БНР. Прынцыпова не прызнаў легітымнасьці БССР.
Пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.