Напалеон I Банапарт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Напалео́н Банапа́рт (па-француску: Napoléon Bonaparte; 15 жніўня 1769, Аячча, Корсыка — 5 траўня 1821, востраў Сьвятая Гэлена) — генэрал францускага рэвалюцыйнага войска, першы консул Першай Францускай Рэспублікі з 11 лістапада 1799 да 18 траўня 1804 году, імпэратар Французаў (Empereur des Français) пад імем Напалеон I (Napoléon 1er) з 18 траўня 1804 да 6 красавіка 1814 году, кароль Італьянскай рэспублікі. У пэрыяд з 20 красавіка да 22 чэрвеня 1815 году Напалеон Банапарт на тэрмін, вядомы як «Сто дзён», аднавіў сябе ў якасьці імпэратара. Ён таксама быў каралём Італіі, замірыцелем Швайцарскай Канфэдэрацыі й пратэктарам Райнскай Канфэдэрацыі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Напалеон.
Напалеон Банапарт | |
1-ы імпэратар французаў | |
---|---|
18 траўня 1804 — 6 красавіка 1814 20 сакавіка — 22 чэрвеня 1815 | |
Каранацыя | 2 сьнежня 1804, Нотр-Дам |
Наступнік | Напалеон II Банапарт |
Першы консул Францускай рэспублікі | |
9 лістапада 1799 — 20 сакавіка 1804 | |
Папярэднік | няма |
Наступнік | няма |
Кароль Італьянскай рэспублікі | |
27 студзеня 1802 — 17 сакавіка 1805 | |
Папярэднік | няма |
Наступнік | няма |
Кароль Італіі | |
17 сакавіка 1805 — 11 красавіка 1814 | |
Папярэднік | няма, апошні тытулярны Карл V |
Наступнік | няма, Віктар Эмануіл II |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 15 жніўня 1769, Аячча, Корсыка |
Памёр | 5 траўня 1821 (51 год), востраў Сьвятая Гэлена |
Нашчадкі | Напалеон II |
Дынастыя | Банапарты |
Жонкі |
Жазэфіна дэ Багарнэ Марыя-Люіза Аўстрыйская |
Бацька | Карлё Буанапартэ |
Маці | Летыцыя Рамаліна |
Узнагароды | |
Подпіс |
Ягоная прававая рэформа, Кодэкс Напалеона, мела вельмі шырокі ўплыў на шматлікіх юрысдыкцыі грамадзянскага права ва ўсім сьвеце, але яго больш за ўсё ведаюць за ягоную ролю ў войнах супраць Францыі на чале з сэрыяй кааліцыяў, гэтак званых напалеонаўскіх войнаў. Ён усталяваў панаваньне над большай часткай кантынэнтальнай Эўропы й імкнуўся распаўсюдзіць ідэалы Францускай рэвалюцыі, у той час як у самой Францыі адбывалася ўмацаваньне імпэратарскай манархіі, то бок аднавіліся некаторыя аспэкты зрынутага ранейшага рэжыму. Дзякуючы свайму посьпеху ў войнах, часьцяком супраць лікава пераўзыходнага ворага, ён, як правіла, лічыцца аднім з найвялікшых вайскаводаў усіх часоў і ягоныя кампаніі вывучаюцца ў вайсковых акадэміях у большай частцы сьвету[1].
Напалеон быў народжаны ў Аячча на Корсыцы, у сям’і дробнай шляхты генуэскага паходжаньня, і прайшоў падрыхтоўку ў якасьці афіцэра-артылерыста ў мацерыковай Францыі. Ён стаў вядомым ў першай Францускай рэспубліцы й правёў пасьпяховыя кампаніі супраць першай і другой кааліцыі супраць Францыі. У 1799 годзе ён арганізаваў дзяржаўны пераварот і ўсталяваў сябе першым консулам дзяржавы, празь пяць гадоў францускі сэнат абвесьціў яго імпэратарам. У першым дзесяцігодзьдзі XIX стагодзьдзя Француская імпэрыя Напалеона ўдзельнічала ў шэрагу канфліктаў напалеонаўскіх войнаў з удзелам усіх буйных эўрапейскіх дзяржаваў[1].