From Wikipedia, the free encyclopedia
Навазыбкаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Навазыбкаў.
Навазыбкаўскі раён | |
Новозыбковский район | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Бранскую вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Навазыбкаў |
Дата ўтварэньня | 1929 |
Насельніцтва (2017) | 11 131 |
Плошча | 980 км² |
Месцазнаходжаньне Навазыбкаўскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +7 48343 |
Код аўтам. нумароў | 32 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Плошча раёну — 980 км². Раён разьмешчаны на захадзе Бранскай вобласьці.
Мяжуе:
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 году Навазыбкаўскі раён быў забруджаны даўгавечнымі радыёнуклідамі. Сьпіс населеных пунктаў далучаных да Зоны адсяленьня: Бабакі, Барок (Манюкоўскі сельсавет), Барок (Наваместаўскі сельсавет), Баршчоўка, Булдынка, Вялікія Ляды, Вялічка (Тростанскі сельсавет), Верашчакі, Вярцебы, Унукавічы, Гатка, Грымучка (Старавышкаўскі сельсавет), Грыўкі (Старабабовіцкі сельсавет), Грозны, Дзядоўскі, Дзяменка, Дружба (Тростанскі сельсавет), Дуброўка (Сноўскі сельсавет), Калінаўка, Карна, Грыва (Старавышкаўскі сельсавет), Зарэчча (Сноўскі сельсавет), Калодескі (Старавышкаўскі сельсавет), Любін, Міхайлаўка, Навазыбкаў, Пянькі, Раздольле, Сноўскае, Бялімава, Белы Калодезь, Глыбочка, Жураўкі, Злотніцкі Хутар, Красны Востраў, Ст. Манюкі, Маскоўшчына, Новыя Кацічы, Прудоўка, Рудня (Дзяменскі сельсавет), Сіні Калодезь, Стары Вышкаў, Барацьбіт, Віхолка (Катіцкі сельсавет), Заверша, Калінін, Крутабяреэзка, Макусы-1, Машок, Новыя Файкі, Пісаркі, Саўкін Хутар, Сіняўка-2, Тростань, Горка (Старавышкаўскі сельсавет), Данчэнкава Слабада, Замішэва, Кацічы, Курганьне (Старавышкаўскі сельсавет), Маханаўка, Нясвоеўка, Паломы, Падрудня, Шыцікаў Лог, Клюкаў Мох (Унукавіцкі сельсавет), Клюкаў Мох (Сінякалодескі сельсавет), Карчы, Чырвоны Сьвітанак, Мамай (Тростанскі сельсавет), Машкінскі, Міхайлаўка (Катіцкі сельсавет), Новая Вёска, Новае Места, Новыя Бабовічы, Арол, Перавоз, Перамога, Полек, Расаднікі, Сьвяцк, Сіняўка, Старая Рудня, Старыя Бабовічы, Трыголаў, Хілеевічы, Шаломы, Ягаднае, Ясная Паляна.
Тэрыторыя цяперашняга Навазыбкаўскага раёну да 1919 году ўваходзіла ў Навазыбкаўскі павет Чарнігаўскай губэрні, а ў 1919 годзе была перададзеная ў склад Гомельскай губэрні РСФСР. У 1926 годзе, у зьвязку з расфармаваньнем Гомельскай губэрні, увайшла ў склад Бранскай губэрні.
У 1929 годзе, з увядзеньнем новага адміністрацыйнага падзелу, губэрні і паветы ліквідавалі. Быў утвораны Навазыбкаўскі раён, які ад пачатку ўваходзіў у Клінцоўскую акругу Заходняй вобласьці з цэнтрам у м. Смаленску. У 1937—1944 гадах Навазыбкаўскі раён уваходзіў у Арлоўскую вобласьць.
5 ліпеня 1944 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, быў улучаны і Навазыбкаўскі раён.
Насельніцтва раёну складае 13,7 тыс. чалавек без раённага цэнтру, у Навазыбкаве жывуць каля 43 тыс. Усяго налічваецца 65 населеных пунктаў.
Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне маецца 8 сельскіх паселішчаў:
У XIX і пачатку XX стагодзьдзя Навазыбкаўскі павет быў буйным цэнтрам вытворчасьці запалак. Дзейнічалі 8 фабрыкаў, якія выраблялі 290 млн скрынак запалак штогод. Найбуйнейшай зь іх была фабрыка Воўкава. Цяпер на яе месцы знаходзіцца станкабудаўнічы завод.
Горадаўтваральнымі прадпрыемствамі савецкага пэрыяду Навазыбкава былі завод «Індуктар», станкабудаўнічы завод і кравецкая фабрыка.
Найбуйнейшыя прадпрыемствы:
Апроч гэтага, у раёне вырабляюць дадаткі для бэтону, працуюць рознага кшталту харчовыя прадпрыемствы.
М13 Бранск — Навазыбкаў — мяжа Рэспублікі Беларусь — Кобрынь
Навазыбкаўскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.