![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/45/Michael_Schumacher_Berkedip_%2528Cropped%2529.jpg/640px-Michael_Schumacher_Berkedip_%2528Cropped%2529.jpg&w=640&q=50)
Міхаэль Шумахэр
нямецкі аўтагоначнік / From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаэ́ль Шума́хэр (па-нямецку: Michael Schumacher; 3 студзеня 1969, Гюрт, Паўночны Райн-Вэстфалія, ФРН) — гоншчык Формулы-1, сяміразовы чэмпіён сьвету, уладальнік шматлікіх рэкордаў Формулы-1, самы пасьпяховы пілот за ўсю гісторыю аўтаспорту. У прэсе яго часта называюць «Сонечным хлопчыкам», «Чырвоным баронам» або «Шумі». У Першую сусьветную вайну «Чырвоным баронам» клікалі лепшага аса вайны — барона Манфрэда фон Рыхтгофэна, які лётаў на аэрапляне чырвонага колеру. Шумахэр жа атрымаў мянушку «Чырвоны барон» з-за аддаленага вонкавага падабенства, чырвонага колеру баліда Ferrari, чырвонай спартовай формы і сваёй непераможнасьці.
Міхаэль Шумахэр | |
па-нямецку: Michael Schumacher | |
![]() | |
Нарадзіўся | 3 студзеня 1969(1969-01-03)[1][2][3] (55 гадоў) |
---|---|
Грамадзянства | |
Каманда | Джордан Гран-Пры[d], Бэнэтан Формула[d], Фэрары[d] і Мэрсэдэс[d] |
Удзелаў | 307[5] і 308[5] |
Перамогаў | 91[5] |
П’едэсталаў | 155[5] |
Пунктаў | 1566[5] |
Стартавых лідэрстваў | 68[5] |
Узнагароды | ![]() ![]() ![]() |
Подпіс | ![]() |
michael-schumacher.de (анг.) |
У сьнежні 2013 Міхаэль Шумахэр разьбіўся на горных лыжах і моцна пацярпеў. Да чэрвеня 2014 знаходзіўся ў коме. Зь верасьня 2014 працягвае рэабілітацыю дома[6].