беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык, псыхоляг, настаўнік, выдавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Міко́ла Ільяшэ́віч (1903, Пружаны — 2 верасьня 1934, Вільня) — беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык, псыхоляг, настаўнік, выдавец.
Мікола Ільяшэвіч | |
Дата нараджэньня | 1903 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 2 верасьня 1934 |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | сухоты |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | грамадзкі дзяяч, настаўнік, навуковец |
Навуковая сфэра | геаграфія і гісторыя |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускае навуковае таварыства (1918) |
У 1915 годзе сям’я была адпраўленая ў эвакуацыю ў глыб Расеі. Вяртаючыся, аселі ў Вільні.
Скончыў Віленскую беларускую гімназію, дзе пазнаёміўся з Жук-Грышкевічам. Браў удзел у рэдагаваньні моладзевага часопісу «Маладое жыцьцё», дзе ўпершыню пачаў друкавацца сам. Па сканчэньні гімназіі ў 1923 годзе паступіў у Праскі ўнівэрсытэт. Абараніў ва ўнівэрсытэце доктарскую дысэртацыю на тэму «Беларусь як антрапагеаграфічная адзінка». У 1925 стаў адным з сузаснавальнікам і першым старшынём Беларускага культурна-асьветніцкага таварыства імя Францішка Скарыны. Арганізаваў выставу беларускіх выданьняў у Славянскай бібліятэцы ў Празе[1], удзельнічаў у стварэньні артыкулаў па гісторыі Беларусі для чэхаславацкіх энцыкляпэдычных выданьняў, рэцэнзаваў творы іншых дасьледнікаў. У чэскай энцыкляпэдыі пад назовам «Ottuv slovnik naučny» выпуск 18 і 20 былі зьмешчаны артукулы Міколы Ільляшэвіча «Беларуская літаратура» (Beloruska literatura) і «Беларусь» (Bila Rus)[2].
Па вяртаньні ў Вільню (1929) працаваў настаўнікам у Віленскай беларускай гімназіі ды Праваслаўнай духоўнай сэмінарыі. У гэты ж час увайшоў у склад Беларускага навуковага таварыства, супрацоўнічаў з Таварыствам беларускай школы і Беларускім інстытутам гаспадаркі і культуры. Друкаваўся ў заходнебеларускай пэрыёдыцы (газэта «Беларускі звон», альманах «Студэнцкая думка», дзіцячы часопіс «Заранка»), у 1930—1931 рэдагаваў сельскагаспадарчы часопіс «Саха».
Мікола разам з малодшым братам Хведарам (паэтам) амаль штолета наведвалі Пружану. Гэта яны забясьпечвалі беларускай літаратурай сям’ю Жукоўскіх, Міколу Дудзейку ды іншых. У значнай ступені пад іхнім уплывам многія пружанцы сталі пасьлядоўнымі прыхільнікамі беларушчыны.
Аўтар падручніка па псыхалёгіі, дысэртацыі-брашуры на чэскай мове «Беларусь і беларусы», дасьледаваньня «Расейская палітыка на землях былога Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваньнем Кацярыны II і Паўла I».
Заўчасна памёр ад сухотаў 2 верасьня 1934. Пахаваны на віленскіх мескіх могілках.
|
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.