![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9d/Mika%25C5%2582aj_%25C5%2581apacinski._%25D0%259C%25D1%2596%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25BB%25D0%25B0%25D0%25B9_%25D0%259B%25D0%25B0%25D0%25BF%25D0%25B0%25D1%2586%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%2528XIX%2529.jpg/640px-Mika%25C5%2582aj_%25C5%2581apacinski._%25D0%259C%25D1%2596%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25BB%25D0%25B0%25D0%25B9_%25D0%259B%25D0%25B0%25D0%25BF%25D0%25B0%25D1%2586%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%2528XIX%2529.jpg&w=640&q=50)
Мікалай Тадэвуш Лапацінскі
дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Тадэвуш Лапацінскі (20 траўня 1715, мястэчка Лапаціна Амсьціслаўскага ваяводзтва — 4 студзеня 1778, Лявонпаль) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Інстыгатар (1750—1761) і пісар вялікі літоўскі (1764—1777), ваявода берасьцейскі (з 1777).
Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
![]() Мікалай Тадэвуш Лапацінскі | |
![]() Герб «Любіч» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 20 траўня 1715 Лапаціна |
Памёр | 4 студзеня 1778 (62 гады) Лявонпаль |
Род | Лапацінскія |
Бацькі | Лявон Лапацінскі Рэгіна Сьвянціцка |
Жонка | Барбара Копец |
Дзеці | Ян Нікадзім Лапацінскі, Брыгіта Лапацінская[d], Юзэф Леан Лапацінскі[d], Барбара з Лапацінскіх[d] і Томаш Ігнацы Лапацінскі[d] |
Закрыць
Асноўны маёнтак — Чурылавічы ў Полацкім ваяводзтве, перайменаваны ім у гонар бацькі на Лявонпаль. Быў старотам амсьціслаўскім (1757—1767).