From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай I Паўлавіч (па-расейску: Николай I Павлович; 25 чэрвеня (6 ліпеня) 1796, Царскае Сяло — 18 лютага (2 сакавіка) 1855, Санкт-Пецярбург) — імпэратар Расейскай імпэрыі з 19 лістапада (1 сьнежня) 1825 па 18 лютага (2 сакавіка) 1855, цар польскі і вялікі князь фінляндзкі. З дынастыі Раманавых.
Мікалай I | ||||
11-ы імпэратар усерасейскі | ||||
---|---|---|---|---|
Каранацыя | 22 жніўня (3 верасьня) 1826 | |||
Папярэднік | Аляксандар I | |||
Наступнік | Аляксандар II | |||
Цар Польшчы | ||||
Каранацыя | 24 траўня 1829 | |||
Папярэднік | Аляксандар I | |||
Наступнік | Аляксандар II | |||
Вялікі князь фінляндзкі | ||||
Папярэднік | Аляксандар I | |||
Наступнік | Аляксандар II | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся | 25 чэрвеня (6 ліпеня) 1796, Царскае Сяло, Расейская імпэрыя | |||
Памёр | 18 лютага (2 сакавіка) 1855 (58 гадоў), Зімні палац, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя | |||
Пахаваны | Петрапаўлаўскі сабор | |||
Дынастыя | Раманавы | |||
Жонка | Шарлота Пруская | |||
Бацька | Павал I | |||
Маці | Марыя Фёдараўна | |||
Узнагароды |
| |||
Подпіс |
Быў трэцім сынам імпэратара Паўла I і імпэратрыцы Марыі Фёдараўны. Апошні з унукаў Кацярыны II, якія нарадзіліся пры яе жыцьці. У гонар нараджэньня князя пісаліся оды, аўтарам адной зь іх стаў Гаўрыіл Дзяржавін. Дагэтуль у дынастыі Раманавых не надавалі дзецям імя Мікалай. Тэзаімяніны — 6 сьнежня па юліянскім календары (Мікалая Цудатворца).
Вялікі князь Мікалай Паўлавіч атрымаў хатнюю адукацыю, але асаблівай стараннасьці да вучобы не праяўляў[1]. Ён не прызнаваў гуманітарных навук[1], затое выдатна разьбіраўся ў вайсковай справе, захапляўся фартыфікацыяй, быў знаёмы з інжынэрнай справай.
Вядома захапленьне будучага імпэратара жывапісам, якому ён навучаўся ў дзяцінстве пад кіраўніцтвам жывапісца Івана Акімава і аўтара рэлігійных і гістарычных кампазыцыяў прафэсара Васіля Шабуева[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.