From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікала́ева[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Войскі сельсавет.
Мікалаева | |
трансьліт. Mikalajeva | |
Вёска Мікалаева з боку Камянцу | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Войскі |
Насельніцтва: | 259 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225069[1] |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°25′0″ пн. ш. 23°42′0″ у. д. |
± Мікалаева | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Мікалаева месьціцца на левым беразе ракі Крывулі за 1 км ад месца яе зьліцьця з ракой Лясной, за 1 км на паўднёвы ўсход ад аўтадарогі Высокае — Кобрынь (Р102), за 4 км на захад ад Камянцу, за 41 км на поўнач ад Берасьця, за 26 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток.
У вёсцы маецца драўляная царква Сьв. Параскевы Пятніцы (канец XIX ст.)[4], паводле іншых зьвестак, мае назву Сьв. Мікалая[5]. Царква ўваходзіць у Сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, зьяўляецца аб’ектам 3-й катэгорыі (рэгіянальнага значэньня).
Таксама ёсьць помнік землякам, якія загінулі ў Другую сусьветную вайну.
У складзе калектыўнага сялянскага аб’яднаньня «Колас». У вёсцы працуе базавая школа, клюб, амбуляторыя, аддзяленьне сувязі, 2 крамы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.