![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6e/Mukacheve_town_hall_2.jpg/640px-Mukacheve_town_hall_2.jpg&w=640&q=50)
Мукачава
места ў Закарпацкай вобласьці Ўкраіны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мукачава (па-ўкраінску: Мукачево, па-вугорску: Munkács) — места ў Закарпацкай вобласьці Ўкраіны. Плошча 27,9 км². Насельніцтва 84 630 чал. (1 студзеня 2012).
Мукачава | |||||
Мукачеве | |||||
![]() | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 896 | ||||
Магдэбурскае права: | 1445 | ||||
Вобласьць: | Закарпацкая | ||||
Гарадзкі савет: | Мукачаўскі | ||||
Плошча: | 27,9 км² | ||||
Насельніцтва: | 84 630[1] (2012) | ||||
Тэлефонны код: | +380-3036 | ||||
Паштовы індэкс: | 89600—89619 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°26′43″ пн. ш. 22°43′2″ у. д. | ||||
Мукачава на мапе Ўкраіны ![]() ![]() Мукачава |
Ва ўкраінскай мове ўжываецца некалькі варыянтаў назвы гораду. На афіцыйным сайце Мукачаўскай гарадзкой рады назва гораду падаецца «Мукачево».[2] Сярод найбольш распаўсюджаных вэрсіяў аб паходжаньні назвы гораду можна назваць словы: мукі, мука́ і вугорскае munka — праца[3]. Адна легенда сьцьвярджае, што горад пабудаваны ў цяжкіх муках, іншая — што нібыта пад замкам на рацэ Латорыца былі млыны, дзе малолі зерне на муку і таму назва паходзіць ад слова мука.
Мукачава разьмешчана ў паўднёва-заходняй частцы Закарпацкай вобласьці на берагах ракі Латорыца, на адлегласьці 40 км на ўсход ад Ужгараду — абласнога цэнтру Закарпацкай вобласьці Ўкраіны. Па велічыні і культурна-палітычным значэньні Мукачава пасьля Ужгараду займае другое месца.
Здаўна гэтае места вядомае сваім поліэтнічным і поліканфэсійным складам насельніцтва. На працягу стагодзьдзяў тут разам пражывалі ўкраінцы, вугорцы, немцы, цыганы, габрэі і прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцяў і розных канфэсіяў (рыма-католікі, грэка-католікі, юдэі, праваслаўныя, пратэстанты). Займаючы выгаднае геаграфічнае становішча, Мукачава здаўна служыла своеасаблівай брамай паміж Захадам і Ўсходам, Поўднем і Поўначчу, празь якія на працягу стагодзьдзяў праходзілі гандлёвыя шляхі.