Мрай
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мрай, Мрайка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Цячэ ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 27 км. Плошча вадазбору 130 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,0‰.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Мрай (неадназначнасьць).
Quick Facts Агульныя зьвесткі, Выток ...
Мрай | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Дзедзелавічаў |
Вусьце | Бярэзіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 27 км |
Плошча басэйну | 130 км² |
Нахіл воднай паверхні | 2,0 ‰ |
Close
Асноўныя прытокі — Сасна і Пуста-Мсьціская (правыя). На рацэ гістарычнае мястэчка Мсьціж.
Пачынаецца за 1 км на паўночны захад ад вёскі Дзедзелавічаў, вусьце за 4 км на ўсход ад вёскі Ўборка. Мае каналізаванае рэчышча на 3 дзялянках: на працягу 0,5 км ад вытоку; вёска Гаражанка — сажалка на заходняй ускраіне вёскі Мсьціжу (1,5 км); вёска Мсьціж — 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ўборка (8,6 км). У нізоўі рака цячэ празь Бярэзінскі біясфэрны запаведнік[1].