![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/37/Va%25C5%2582o%25C5%25BEyn%252C_Kapu%25C5%259Bcina%252C_Bernardynski._%25D0%2592%25D0%25B0%25D0%25BB%25D0%25BE%25D0%25B6%25D1%258B%25D0%25BD%252C_%25D0%259A%25D0%25B0%25D0%25BF%25D1%2583%25D1%2581%25D1%258C%25D1%2586%25D1%2596%25D0%25BD%25D0%25B0%252C_%25D0%2591%25D1%258D%25D1%2580%25D0%25BD%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25B4%25D1%258B%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25281900%2529.jpg/640px-Va%25C5%2582o%25C5%25BEyn%252C_Kapu%25C5%259Bcina%252C_Bernardynski._%25D0%2592%25D0%25B0%25D0%25BB%25D0%25BE%25D0%25B6%25D1%258B%25D0%25BD%252C_%25D0%259A%25D0%25B0%25D0%25BF%25D1%2583%25D1%2581%25D1%258C%25D1%2586%25D1%2596%25D0%25BD%25D0%25B0%252C_%25D0%2591%25D1%258D%25D1%2580%25D0%25BD%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25B4%25D1%258B%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25281900%2529.jpg&w=640&q=50)
Могілкавая капліца бэрнардынаў (Валожын)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Могілкавая капліца бэрнардынаў — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Валожыне. Знаходзіцца на пагорку ў цэнтры могілак, направа пры ўезьдзе ў места з боку Менску. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі капліцу пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку перабудовы з насаджэньнем купалоў-цыбулінаў.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Могілкавая капліца бэрнардынаў | |
![]() Выгляд капліцы ў пачатку XX ст. | |
Краіна | Беларусь |
Места | Валожын |
Каардынаты | 54°04′27″ пн. ш. 26°32′58″ у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Маладэчанская япархія[d] |
Дата заснаваньня | 1850 |
Могілкавая капліца бэрнардынаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Могілкавая капліца бэрнардынаў | |
![]() |
У наш час у будынку капліцы дзейнічае царква Ўшэсьця Гасподняга Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.