сямейства кветкавых расьлінаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Мелантыевыя (Melanthiaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 17 родаў і 143 віды[1].
Мелантыевыя | |
Veratrum album — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Аднадольныя (Monocots) |
Атрад | Лілеякветныя (Liliales) |
Сямейства | Мелантыевыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Melanthiaceae Batsch ex Borkh. | |
Шматгадовыя травяністыя расьліны, з кароткім, тоўстым карэнішчам, ад якога адыходзяць шматлікія шнурападобныя корані. Сьцяблы простыя, тоўстыя, полыя, у ніжняй частцы акружаныя рэшткамі леташняга лісьця, вышынёй 20–170(200) см. Лісьце даволі буйнае, ад шырока-эліптычнай да лянцэтнай формы, сьпіральна разьмешчаныя на сьцябле. Кветкі дробныя, на кароткіх кветаножках, сабраны ў густыя суквецьці. Калякветнік шасьціскладны, складаецца зь зрослых толькі ў аснове лісточкаў белага, жоўта-зялёнага або цёмна-чырвонага колеру, ападае пры плодзе. Тычачак 6. Плод — каробачка. Насеньне крылатае або вузкае[2].
Распаўсюджаныя ў паўночным паўшар’і[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.