![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e6/March_on_Washington_edit.jpg/640px-March_on_Washington_edit.jpg&w=640&q=50)
Марш на Вашынгтон
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Марш на Вашынгтон за працоўныя месцы і свабоду» (па-ангельску: March on Washington for Jobs and Freedom) — мірная акцыя пратэсту, што адбылася ў Вашынгтоне 28 жніўня 1963 году.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e6/March_on_Washington_edit.jpg/640px-March_on_Washington_edit.jpg)
Ад 200 тысячаў да 300 тысячаў[1] чалавек прайшлі маршам да мэмарыялу Лінкальна, дзе Мартын Лютэр Кінг прамовіў прамову, якая атрымала назву «Я маю мару». Каля 80 % удзельнікаў маршу былі афраамэрыканцамі і 20 % — белымі і прадстаўнікамі іншых рас.
Марш быў зладжаны праваабарончымі, працоўнымі і рэлігійнымі арганізацыямі. Ён быў зладжаны такім чынам, каб прадстаўляць, акрамя афраамэрыканцаў, рабочы прафсаюзны рух, а таксама тры рэлігійныя канфэсіі — пратэстантаў, каталікоў і юдэяў.
Пасьля маршу ўлады былі вымушаныя прыняць Закон аб грамадзянскіх правах, які забараняў сэгрэгацыю ў грамадзкіх месцах, і Закон аб выбарчых правах, які ўсталёўваў роўныя правы на выбарах для афраамэрыканцаў.