Малахоўскі сельсавет[1] (сучасная назва — Малахаве́цкі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — пасёлак Мірны.

Гісторыя

12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Навамыскага (з 8 красавіка 1957 году — Баранавіцкага) раёну Баранавіцкай (з 8 студзеня 1954 году — Берасьцейскай) вобласьці БССР з цэнтрам у вёсцы Малахоўцы. 16 сакавіка 1987 году адміністрацыйны цэнтар сельсавету перанесены ў пасёлак Мірны.[2] 16 ліпеня 1954 года да сельсавету далучаная тэрыторыя скасаванага Валахоўскага сельсавету[3].

9 ліпеня 2012 году вёска Ўзногі перададзеная ў склад Баранавічаў[4].

26 чэрвеня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Багушы, Кадычыцы, Навасады, Рагозьніца, Уцёс — ліквідаванага Ўцёскага сельсавету[5][6].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 3337 чалавек[7], зь іх 89,9 % — беларусы[8].

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1947 году — 5[9]
  • 1 чэрвеня 1955 году — 11[10]
  • 1 студзеня 1964 году — 11[11]
  • 1 студзеня 1968 году — 12[12]
  • 1 студзеня 1974 году — 13[13]
  • 1 студзеня 1981 году — 15[14]
  • 1 студзеня 1986 году — 15[15]

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.