горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Малары́та — места ў Беларусі, на рацэ Маларыце. Адміністрацыйны цэнтар Маларыцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 11 914 чалавек[1]. Знаходзіцца за 52 км ад Берасьця. Чыгуначная станцыя на лініі Берасьце — Ковель.
Маларыта лац. Małaryta | |||||
Чыгуначная станцыя | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1566 | ||||
Горад з: | 1970 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
Раён: | Маларыцкі | ||||
Плошча: | 7 км² | ||||
Вышыня: | 151 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 11 914 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1702 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1651 | ||||
Паштовы індэкс: | 225910 | ||||
СААТА: | 1252501000 | ||||
Нумарны знак: | 1 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°47′50″ пн. ш. 24°4′51″ у. д. | ||||
± Маларыта | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Паходжаньне назвы «Маларыта» мясцовыя жыхары зьвязваюць зь невялікай рэчкай Рытай, што бярэ пачатак на тэрыторыі Ўкраіны[2].
Першы пісьмовы ўпамін пра Маларыту датуецца 1546 годам і зьмяшчаецца ў дакумэнтах аб разьмежаваньні Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага[3]. Пад 1564 і 1566 гадамі ўпамінаецца каралеўская вёска Малая Рыта ў Палескай воласьці Берасьцейскай эканоміі. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў вёска ўвайшла ў склад Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.
У 1566 годзе ў Малой Рыце было 36 гаспадарак (у 1668 годзе — 29 гаспадарак, 30 валок зямлі, царква)[3]. У 1668 годзе вёска была ў складзе Рудзкага войтаўства (цэнтар — двор Руда, які разьмяшчаўся побаў з в. Рыта Вялікая) Палескай воласьці; 38 пляцаў, 2 зь якіх належалі ўніяцкай царкве, 8 — стольніку з м. Ашмяны А. Слізеню. На 1682 год у вёсцы было 42 гаспадаркі і 38 пляцаў (2 належалі царкве).
У 1768—1790 гадох у Маларыце дзейнічалі мэталюргічная мануфактура і медны завод па вытворчасьці катлоў для бровараў (у 1780 на мануфактуры быо 180 работнікаў, выраблена 180 пудоў жалеза)[4]. На 1789 год у вёсцы было 49 гаспадарак і 166 пляцаў; належала да Збураскага ключа.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Маларыта апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Берасьцейскім павеце Слонімскай, з 1796 году — Літоўскай, з 1801 году — Гарадзенскай губэрні.
У 1862 годзе з мэтай маскалізацыі краю расейскія ўлады адкрылі у Маларыце народную вучэльню. На 1886 год існавалі аднайменнае сяло (62 двары), у якім працавалі валасная ўправа, царква, 3 крамы, карчма; за 0,5 км ад сяла — чыгуначная станцыя. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Маларыце было 203 двары, існавалі сельская народная вучэльня, 2 лесапільні, шпалапрапітны завод, цагельня, вятрак.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Маларыта абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Маларыта апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
У 1939 годзе мястэчка ўвайшло ў склад БССР, дзе з 1940 году стала цэнтрам раёну (у 1962—1965 гадох уваходзіла ў склад Берасьцейскага раёну). У 1970 годзе Маларыта атрымала статус места.
У Маларыце працуюць гімназія, 2 сярэднія школы, школа-сад, 5 дашкольных установаў.
Выдаецца раённая газэта «Голас часу».
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Чырвонаармейская вуліца | Царкоўная вуліца[10] |
Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
Дзейнічае Маларыцкі раённы цэнтар народнай творчасьці. Штогод праводзіцца Маларыцкі міжнародны маратон.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.