From Wikipedia, the free encyclopedia
Максі́м Леані́давіч Ермало́віч (нар. 26 чэрвеня 1977 году, Лепель, БССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар фінансаў Рэспублікі Беларусь (2018—2020).
Максім Ермаловіч | |
Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта | |
---|---|
1 жніўня 2022 — 23 студзеня 2024 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Дзьмітры Круты |
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі | |
20 ліпеня 2020 — 29 ліпеня 2022 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Міністар фінансаў Беларусі | |
31 жніўня 2018 — 3 чэрвеня 2020 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Румас |
Папярэднік: | Уладзімер Амарын |
Наступнік: | Юры Селівёрстаў |
2014 — 31 жніўня 2018 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
26 чэрвеня 1977 (47 гадоў) Лепель |
Адукацыя: |
Скончыў Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт і Акадэмію кіраваньня. У 1999 годзе працаваў дзяржаўным падатковым інспэктарам інспэкцыі №2 Дзяржаўнага падатковага камітэту па Фрунзэнскім раёне Менску.
Ад ліпеня 1999 году па 2002 год займаў розныя пасады ў Дзяржаўным падатковым камітэце Беларусі (цяпер Міністэрства па падатках і зборах). У 2002 годзе перайшоў працаваць у Міністэрства фінансаў Беларусі. Займаў пасады кансультанта ўпраўленьня аналізу і плянаваньня даходаў бюджэту, намесьніка начальніка ўпраўленьня — начальніка аддзелу плянаваньня і ўліку даходаў бюджэту галоўнага ўпраўленьня падатковай палітыкі і даходаў бюджэту, начальніка галоўнага ўпраўленьня бюджэтнай палітыкі. У 2011—2014 гадах — намесьнік міністра фінансаў Беларусі. З 2014 да 2018 году працаваў першым намесьнікам міністра фінансаў.
31 жніўня прызначаны міністрам фінансаў Рэспублікі Беларусь[1][2].
20 ліпеня 2020 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ірляндыі па сумяшчальніцтвеу[3].
29 ліпеня 2022 году ўлады адклікалі яго з Вялікабрытаніі і заявілі «аб паніжэньні ўзроўню дыпляматычнага прадстаўніцтва нашай краіны ў Лёндане да Часовага паверанага ў справах».
1 жніўня 2022 году прызначаны намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[4].
23 студзеня 2024 году вызвалены з пасады намесьніка кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ў сувязі з тым, што зойме пасаду члена Калегіі (міністра) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляваньні Эўразійскай эканамічнай камісіі.
Ермаловіч — адзін зь нямногіх міністраў, хто вёў уліковыя запісы ў сацыяльных сетках[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.