Ват
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ват (пазначэньне: Вт, W) — у сыстэме СІ адзінка вымярэньня магутнасьці.
Адрозьніваюць мэханічную, цеплавую і электрычную магутнасьць:
- 1 ват магутнасьці цеплавога струменя эквівалентны мэханічнай магутнасьці ў 1 ват.
- 1 ват актыўнай электрычнай магутнасьці таксама эквівалентны мэханічнай магутнасьці ў 1 ват і вызначаецца як магутнасьць сталага электрычнага току у 1 ампэр пры напрузе 1 вольт.
Адзінка названая ў гонар шатляндзка-ірляндзкага вынаходніка-мэханіка Джэймза Ўата, стваральніка ўнівэрсальнай паравой машыны.