Ампэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ампэ́р (абазначэньне: А) — асноўная адзінка вымярэньня сілы электрычнага току ў СІ.
Паводле сучаснага азначэньня, 1 ампэр выражаецца праз адзінку электрычнага зарада 1,602176634×10-19 Кл, калі кулён выразіць як А×с, а сэкунда вызначаецца праз пераходы ў атаме цэзу-133[1]. Гэтае азначэнне прынята ў 2018 годзе Генэральнай канфэрэнцыяй па вагах і вымярэньнях і ўступіла ў сілу 20 мая 2019[2].
Раней выкарыстоўвалася наступнае азначэньне: Ампэр роўны сіле такога электрычнага току, які, пры праходжаньні па двух прамых паралельных правадніках бясконцай даўжыні і нязначнага папярочнага сечыва, якія знаходзяцца на адлегласьці 1 м адзін ад аднаго ў вакуўме, ствараў бы паміж гэтымі праваднікамі сілу, роўную 2×10−7 ньютанаў на мэтар даўжыні. Гэтае азначэньне немагчыма раэлізаваць на практыцы, таму ампэр генераваўся з дапамогай ампэр-вагаў[3].
Ампэр атрымаў сваю назву ў гонар францускага фізыка Андрэ Ампэра.