Лідзкая раўніна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лідзкая раўніна — раўніна на паўночным захадзе Беларусі, у Воранаўскім, часткова ў Іўеўскім, Лідзкім і Шчучынскім раёнах Гарадзенскай вобласьці; на паўночным захадзе заходзіць на тэрыторыю Летувы. Працягласьць з паўднёвага захаду на паўночны ўсход 125 км, з поўначы на поўдзень 50 км. Вышыні 150—200 м.
Плоскахвалістая другасная марэнавая раўніна, зьлёгку нахіленая да даліны ракі Нёман. Складзеная валуновымі супескамі і суглінкамі, месцамі водна-ледавіковымі пяскамі. Ваганьні адносных вышыняў да 5 м. Паверхня ўскладненая сеткай латочынаў сьцёку, забалочанымі далінамі дробных рэчак і струмянёў, тэрмакарставымі западзінамі.
Найбольшыя рэкі: Гаўя, Жыжма, Дзітва, Лебяда належаць да басэйну Нёману. Разараныя 40%, пад лесам 30% тэрыторыі.