From Wikipedia, the free encyclopedia
Лямус — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіцца на Гарадніцы, на гістарычнай Лапенскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Лямус | |
Лямус | |
Краіна | Беларусь |
Места | Горадня |
Каардынаты | 53°41′11″ пн. ш. 23°50′09″ у. д. |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Заснавальнік | Антоні Тызэнгаўз |
Дата заснаваньня | XVIII стагодзьдзе |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Лямус | |
Лямус на Вікісховішчы |
Будаваньне мураванага лямуса ў Горадні вялося ў другой палове XVIII ст. Будынак ўваходзіў у ансамбль Гарадніцы Антонія Тызэнгаўза і прызначаўся пад склад дзеля мануфактурнай вытворчасьці.
У пачатку XX ст. будынак выкарыстоўваўся як начлежка.
У 1939 годзе будынак прыстасавалі пад жылы дом.
Помнік архітэктуры барока. Гэта 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак з мансардай, накрыты высокім вальмавым дахам. Усходні фасад сымэтрычны, зь невялікім рызалітам у цэнтры. Цэнтральныя часткі заходняга, паўночнага і паўднёвага фасадаў гладкія, з сымэтрычна разьмеркаванымі вокнамі. Вокны другога паверха невялікія квадратныя і значна заглыбляюцца ў тоўшчу сьцяны. Вокны першага паверха нізкія прастакутныя. Цагляныя коміны высокія, шматпрыступкавыя[1].
Мае нерэгулярную сыстэму ўнутранага пляну. Перакрыцьці, унутраныя перагародкі і вузкія 2-маршавая сходы з высокімі прыступкамі — драўляныя. Пачатковы інтэр’ер зьмяніўся[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.