![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5b/Leuchtstofflampen-chtaube050409.jpg/640px-Leuchtstofflampen-chtaube050409.jpg&w=640&q=50)
Люмінэсцэнтная лямпа
электрычная крыніца сьвятла / From Wikipedia, the free encyclopedia
Люмінэсцэ́нтная ля́мпа (лац. luminis + escent — сьвятло + слабы) — ртутны газаразрадны сьвяцільнік нізкага ціску, што стварае бачнае сьвятло з ультрафіялетавага выпраменьваньня пры дапамозе люмінафора. Улучае электронны баляст(en) (электрасхема) для падтрыманьня і абмежаваньня току, што павышае ператварэньне цеплыні ў сьвятло да 45%. Сьвятлоаддача(en) ў сярэднім складае 55 люмэнаў/Ват[1]. Пры магутнасьці 12 Ват дае сьветлавы паток у 720 люмэнаў, як лямпа напальваньня на 60 Ват[2]. Тэрмін службы складае да 15 тыс. гадзінаў працы[3] (1 год і 8 месяцаў). Іншыя назовы: лямпа дзённага сьвятла, флюарэсцэнтная лямпа, сьвецень[4].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/51/Fluorescent_lamps_artistic.jpg/640px-Fluorescent_lamps_artistic.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5b/Leuchtstofflampen-chtaube050409.jpg/640px-Leuchtstofflampen-chtaube050409.jpg)
Побытавая (кампактная) зьмяшчае 2-5 міліграмаў ртуці[5]. Прамысловая зьмяшчае 30—100 міліграмаў ртуці. Пры разьбіцьці сьмяротнае атручаньне чалавека выклікае ўдыханьне 150 міліграмаў выпаранай ртуці[6]. Для перапрацоўкі ртутных адкідаў выкарыстоўваецца нагрэў да газападобнага стану з наступным астуджэньнем да цьвёрдага[5]. Таксама здароўю шкодзіць сіні складнік спэктра выпрамяненьня, што ўзьнікае ад газавага разраду ў парах ртуці[7].