славацкая опэрная сьпявачка (сапраністка) From Wikipedia, the free encyclopedia
Лю́цыя По́пава (па-славацку: Lucia Poppová), у замежжы Люцыя Поп (Lucia Popp; 12 лістапада 1939, Загарская Вэс — 16 лістапада 1993, Мюнхэн)[5] — славацкая опэрная сьпявачка (сапраністка)[5][6].
Люцыя Попава | |
Дата нараджэньня | 12 лістапада 1939[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 16 лістапада 1993[3] (54 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | рак мозгу[d] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | опэрная сьпявачка |
Жанры | опэра |
Вакал | каляратурнае сапрана[d] |
Інструмэнты | голас[d] |
Лэйблы | EMI[d], EMI Classics[d], Decca Records[d], Нямецкі грамафон[d] і Philips Records[d] |
Узнагароды | |
Нарадзіліся ў сям’і інжынэра і сапрана; ад маці вучылася сьпяваць у дзяцінстве.
Сьпярша вывучала мэдыцыну ў Браціславе, аднак пасьля другога сэмэстру перавялася ў Вышэйшую школу музычнага мастацтва, навучалася ў славацкай опэрнай сьпявачкі Ганны Грушаўскай(d).
У 1963 року на запрашэньне Гербэрта фон Караяна далучылася да Аўстрыйскай дзяржаўнай опэры. У 1966 року дэбютавала ў Ковэнт-Гардэне, а праз год — у Мэтраполітэн-опэры[6]. Выступала ў Нямеччыне (Кёльн, Мюнхэн), ЗША (Нью-Ёрку), аднак усю кар’еру зьвязала зь Венскай опэрай, дзе ў 1979 року атрымала званьне камэрнай сьпявачкі(d).
Акрамя опэрных партыяў, зьнялася ў славацкім фільме пра Юрая Янашыка (1963) і ў «Вясёлых ўіндзарскіх жонках(d)» (1965).
Памерла ў Мюнхэне ад раку мозгу ў 54-гадовым веку[7][8]. Пахаваная ў браціслаўскай «Салаўінай даліне(d)»[6].
Першы муж — вугорскі піяніст і кампазытар Дзьёрдзь Фішэр[9]. У 1973 року завяла працяглыя стасункі зь Пітэрам Джонасам(d), мастацкім кіраўніком Чыкагскім сымфанічным аркестрам. Другі шлюб скончыўся разводам. У 1986 року выйшла за нямецкага тэнара Пэтэра Зайфэрта.
12 чэрвеня 2017 року ў Венская дзяржаўнай опэры ўсталяваны бюст Люцыі Попавай[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.