Лютэранства
пратэстанцкая дэнамінацыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лютэра́нства — пратэстанцкая плынь у хрысьціянстве. Паўстала ў выніку рэфармацыйнага руху ў Нямеччыне ў XVI стагодзьдзі.
Дарэфармацыйныя рухі
Вальдэнсы · Гусіты · Катарызм · Лёлярды
Цэрквы Рэфармацыі
Анабаптызм · Англіканства · Кальвінізм · Лютэранства · Нонканфармізм · Польскія браты · Рэманстранты · Цьвінгліянства
Пострэфармацыйныя рухі
Адвэнтысты сёмага дня · Армія збавеньня · Баптызм · Кангрэгацыяністы · Квакеры · Мэнаніцтва · Піетызм · Плімуцкія браты · Пурытанства · Пяцідзясятніцтва · Рух сьвятасьці · Унітарыянства · Харызматычны рух
Вялікае абуджэньне
Вучні Хрыста · Мэтадызм · Рывайвелізм · Эвангельскія хрысьціяне
|
Галоўны пастулят тэалёгіі лютэранства — выратаваньне асабістай верай, якая даруецца Богам, без дапамогі царквы. Сувязь Бога й чалавека набывае ўнутраны, асабісты характар, царква перастае быць пасярэднікам паміж Богам і чалавекам. Усе вернікі прызнаюцца роўнымі перад Хрыстом, сьвятары страчваюць палажэньне асобага саслоўя, адмаўляюцца каталіцкія манаства, бясшлюбнасьць сьвятароў. Рэлігійныя суполкі самі запрашаюць пастараў і выбіраюць кіруючыя органы — кансысторыі. Крыніцай веравучэньня зьяўляецца Біблія, якую вернік мае права самастойна тлумачыць, і веравызнавальны зборнік «Кніга згоды»[1]. У кірхах (храмах) няма абразоў. 3 7 тайнасьцяў каталіцкай царквы засталіся хрышчэньне, прычасьце і пакаяньне. У герархіі — дыякан, прэсьвітэр і япіскап. Прызнаюцца пастановы першых 7 сусьветных сабораў Адзінай Царквы і адпаведна працы айцоў царквы першых 7 стагодзьдзяў пасьля нараджэньня Ісуса Хрыста. На гледжаньне прыхода (адыяфара) пакідаецца выбар заходняй або праваслаўнай (Яна Златавуста) літургіі[1]. Набажэнства вядзецца на роднай мове. У кульце лютэранства ўвасабляецца прынцып таннай царквы.