From Wikipedia, the free encyclopedia
Квакеры (па-ангельску: Quakers, ад дзеяслова to quake — «трэсьці», «трымцець», «уздрыгваць»; афіцыйная назва — Рэлігійнае таварыства сяброў (квакераў)) — канфэсія, якая ўзьнікла ў асяродзьдзі радыкальных пурытанаў (дысэнтэраў або нонканфармістаў) у гады Ангельскай рэвалюцыі ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя. Першапачатковая назва — «Хрысьціянскае таварыства сяброў унутранага сьвятла». Назва «квакеры» выкарыстоўвалася спачатку праціўнікамі гэтай плыні як абразьлівая мянушка, а пасьля стала саманазвай, мае некалькі вэрсіяў паходжаньня. Найбольш верагодная вэрсія, паводле якой заснавальнік дадзенага кірунку — Джордж Фокс — на паседжаньні суду заклікаў судзьдзю «трымцець перад імем Бога», за што той назваў Фокса «трымцельнікам». Іншая вэрсія кажа, што раньнія квакеры падчас сваіх набажэнстваў скаланаліся пры ласцы на іх Сьвятога Духа. Трэцяя вэрсія прыпісвае раньнім квакерам сьцьверджаньне «духоўнага трымценьня» ад сталага адчуваньня прысутнасьці жывога Бога.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.