Латнік (шахматы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ла́тнік[1], ні́жнік[2], пе́шка (♙♟) — асноўная адзінка вымярэньня шахматнага матэрыялу (у шахматах латніка ня лічаць фігурай). У латнікавым эквіваленце вымяраюць «кошт» усіх астатніх фігураў (лёгкая фігура прыкладна роўная тром латнікам, ладзьдзя — пяці). Паводле Франсуа Філідора латнік — «душа шахматнай партыі», структура латнікавага разьмяшчэньньня вызначае стратэгічны малюнак партыі. У эндшпілі роля латнікаў значна ўзрастае, асабліва тых, якія прасунутыя далёка (блізкія да поля пераўтварэньня).
У шахматнай натацыі літаравае азначэньне латніка звычайна не ўжываецца.
Праз сваю індывідуальную слабасьць параўнальна зь іншымі фігурамі, латнік у мэтафарычным сэнсе ўяўляе сабой бездапаможнасьць (напрыклад, «Ён быў ўсяго толькі пешкай у маіх руках»).