Курган (горад)
места ў Расеі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Курга́н (па-расейску: Курган) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Курганскай вобласьці. Горад разьмешчаны ва Ўральскай фэдэральнай акрузе на поўдні Ўралу на беразе ракі Таболу.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Курган (неадназначнасьць).
Хуткія факты
Курган | |||||
рас. Курган | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1679 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Курганская вобласьць | ||||
Кіраўнік: | Алена Сітнікава[d] | ||||
Плошча: | 393 км² | ||||
Насельніцтва (2012) | |||||
колькасьць: | 327 898 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 834,35 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+5 | ||||
Тэлефонны код: | +7 3522 | ||||
Паштовыя індэксы: | 640000—640020 | ||||
Нумарны знак: | 45 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°26′27″ пн. ш. 65°20′28″ у. д. | ||||
Курган | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.kurgan-city.ru/ |
Закрыць
Горад зьяўляецца важным эканамічным, навуковым і культурным цэнтрам рэгіёну, буйным транспартны вузлом і прамысловым цэнтарам — у горадзе маюцца прадпрыемствы сярэдняга машынабудаваньня, хімічнай, лёгкай і харчовай прамысловасьці, а таксама ваенна-прамысловы комплекс. Горад вядомы ў краіне дзякуючы Расейскаму навуковаму цэнтру «Аднаўленчая траўматалёгія і артапэдыя» імя акадэміка Г. А. Ілізарава. Таксама ў Кургане вырабляюцца аўтобусы «КАвЗ», баявыя машыны пяхоты «БМП-3», а таксама мэдыкамэнты.