Крэўскае староства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Крэўскае староства з цэнтрам у Крэве - адміністрацыяна-тэрытарыяльная адзінка і дзяржаўнае ўладаньне ў Ашмянскім павеце (з 1566) Віленскага ваяводзтва, якое было ўтворанае ў выніку скасаваньня напрыканцы XIV ст. аднайменнага ўдзельнага княства ў басэйне Бярэзіны, прытока Нёмана. Крэўскае староства пачаткова зьяўлялася гродавым, што азначала дзяржаўнае ўладаньне вакол сядзібы дзяржаўнага чыноўніка - гродавага старосты, якое знаходзілася ў ягоным кіраваньні і прызначалася на ягонае ўтрыманьне. Шчэ адной адметнасьцю гродавага староства зьяўляўся гродзкі суд, але дакладна вядома, што за часоў заснаваньня павету Ашмянскага ў выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 рокаў на ягонай тэрыторыі існавалі толькі 2 гродзкія суды - ў цэнтры павету і ў Мядзелу (пазьней - у Паставах). У томе IV Слоўніка геаграфічнага наўпрост указана, што паводле падскарбовых сьпісаў нягродавае староства крэўскае з 1569 залічвалася да сталовых каралеўскіх маёнткаў.
Крэўскае староства | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | ВКЛ |
Уваходзіць у | Ашмянскі павет, Віленскае ваяводзтва |
Адміністрацыйны цэнтар | Крэва |
Староста | гл. Крэўскія старосты |
Афіцыйныя мовы | руськая, польская (з 1696) |
Насельніцтва (1789) | 1 мястэчка, 8 вёсак, 4 засьценкі, 260 дымоў, 1279 душ |
Канфэсійны склад | каталікі, уніяты, юдэі |
Час існаваньня | 1398 — 1795 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |