Крэменец (па-ўкраінску : Кременець ) — места ў Тарнопальскай вобласьці Ўкраіны . Адміністрацыйны цэнтар Крэменецкага раёну . Насельніцтва на 2019 год — 21 тыс. чал.
Знаходзіцца за 75 км ад Тарнопалю . Вузел аўтамабільных шляхоў, канцавая станцыя адгалінаваньня ад лініі Здалбунаў — Львоў .
1226: першы ўспамін пра Крэменец у Іпацьеўскім летапісе , места Галіцка-Валынскага княства .
1241, 1254: вытрымаў аблогу татараў.
1340: у складзе Вялікага Княства Літоўскага .[2]
канец XIV ст.: вялася адбудова Крэменецкага замка.[2]
1438: атрымаў Магдэбурскае права .
XV — 1-я палова XVII ст.: значны рамесна-гандлёвы цэнтар Валыні .
1497, 1500: крымскія татары зруйнавалі Крэменец.
1-я палова XVI ст.: мелася 18 прыпісаных да Крэменецкага замка сёлаў і хутароў; у месьце збудавалі касьцёл.[2]
1536: у валоданьні Боны Сфорца .
1563: у Крэменцы было 737 будынкаў, мяшчане атрымалі дазвол на пасярэдніцкі гандаль.[2]
1565/66 : цэнтар Крэменецкага павету Валынскага ваяводзтва .
1569: паводле ўмоваў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага .
1572: у месьце адбываліся 2 кірмашы на рок , тут разьмяшчаўся найбольшы на Валыні склад солі.
1629: у Крэменцы было 1224 будынкі.[2]
1635: у месьце працавала 6 цэхаў, якія аб’ядноўвалі 131 рамесьніка.[2]
XVII—XVIII стагодзьдзі: найбуйнейшы на Валыні цэнтар вытворчасьці сукна.
1648: казакі Максіма Крываноса захапілі Крэменец і зруйнавалі замак.
1701: крэменецкі староста Я. А. Вішнявецкі запрасіў у места езуітаў, якія адкрылі тут калегіюм (школа граматыкі пачала працаваць з 1712 року, паэтыкі і рыторыкі — з 1713 року).
1772: у выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі .
1796: цэнтар павету Валынскай губэрні.
1805: у Крэменцы адкрылася Вышэйшая Валынская гімназія.
1921: у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі , у Валынскім ваяводзтве.
1939: у складзе ЎССР .
22 ліпеня 1941 — 18 сакавіка 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Краявід места, 1-я пал. XIX ст.
XVII стагодзьдзе: 1629 год — 6,7 тыс. чал.[2]
XIX стагодзьдзе: 1860 год — 12 617 чал. (6450 мужчынаў і 6167 жанчын).[3]
XX стагодзьдзе: 1972 год — 20,3 тыс. чал.[4] ; 1991 год — 24,5 тыс. чал.[5]
XXI стагодзьдзе: 2009 год — 23,9 тыс. чал.
Працуюць цукровы, тытунёва-фэрмэнтацыйны, масласыраробны заводы, мэблевая фабрыка і іншыя.
Выгляд цэнтру места з гары Бона
Дзейнічае Крэменецкі краязнаўчы музэй.
Дом радзіны Ю. Славацкага (XVIII ст.)
Замак на гары Бона (XIII ст.)
Жылы будынак «Блізьняты» (XVII—XVIII стагодзьдзі)
Касьцёл (1636, цяпер царква Сьв. Мікалая УПЦ МП ) і кляштар францішканаў (XVII ст.)
Касьцёл Сьв. Ігнацыя Лаёлы і Станіслава Косткі (1731—1746, цяпер царква Праабражэньня Гасподняга УПЦ КП ) і калегіюм езуітаў (XVIII ст.)
Касьцёл Сьв. Станіслава
Манастыр Яўленьня Гасподняга (1633)
Палац Дамброўскіх (XVIII ст.)
Царква і кляштар базылянаў (1630)
Валянтына Адамовіч (нар. 1930) — украінскі літаратар, пэдагог, краязнавец
Марк Кац (1914—1984) — польскі і амэрыканскі матэматык габрэйскага паходжаньня
Юры Пакальчук (1941—2008) — украінскі пісьменьнік і мовазнавец
Юльюш Славацкі (1809—1849) — польскі паэт і драматург
Ісаак Стэрн (1920—2001) — амэрыканскі музыка
Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України» на 1 січня 2019 року PDF (укр.)
Валерый Грынявецкі . Крэменец // ВКЛ. Энцыкл . — Мн. : 2005 Т. 2. С. 158
Кременец // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
Кременец // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5 .
Крэменец — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў