пісар вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Крыштап Міхал Сапега (10 жніўня 1607, Ружаны — 17 жніўня 1631) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі (з 1630) і пісар вялікі літоўскі (з 1631),
Крыштап Міхал Сапега | |
Герб Ліс | |
Падстолі вялікі літоўскі | |
---|---|
1630 — 1631 | |
Папярэднік | Крыштап Мікалаевіч Сапега |
Наступнік | Гедэон Міхал Трызна |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 10 жніўня 1607[1][2] |
Памёр | 17 жніўня 1631[1][2] (24 гады) |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Леў Сапега[2] Альжбэта Сапега[d][2] |
Дзейнасьць | пісьменьнік |
З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу Ліс, сын Льва, канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Радзівілаў. Меў братоў Яна Станіслава і Казімера Льва.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі, разам з братам Казімерам Львом працягваў адукацыю за мяжой у Мюнхэне і Інгальштаце.
У 1624 годзе захварэў на сухоты, што прымусіла братоў вярнуцца дадому. Па непрацяглым лячэньні выехаў па навучаньне ў Лёвэнскі ўнівэрсытэт, наведаў Брусэль, Балёньню (1628 год) і Падую (1629 год). Аднак абвастрэньне хваробы прымусіла яго вярнуцца дадому.
Абіраўся паслом на соймы 1629 і 1630 гадоў. У 1630 годзе атрымаў ўрад падстолія, у сакавіку 1631 году — пісара вялікага літоўскага.
Заўчасна памёр ад сухотаў. На ажаніўся, нашчадкаў не пакінуў.
Займаўся гістарычнай і літаратурнай дзейнасьцю, быў аўтарам гісторыі пра Дзьмітрыя-Самазванца «Opowiedzenie dziejów Dymitra cara» (рукапіс загінуў) і працы «Theses politicae ex Aristotelis libris de republica» (Лёвэн, 1627 год).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.