найвышэйшая эстонская ўзнагарода From Wikipedia, the free encyclopedia
Крыж Свабо́ды (па-эстонску: Vabadusrist, скарочана VR) — вайсковая ўзнагарода Эстонскай рэспублікі, заснаваная ў 1-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці 24 лютага 1919 року. Надаваўся за заслугі ў барацьбе за незалежнасьць і свабоду[1].
Крыж Свабоды | |||
| |||
| |||
| |||
Арыгінальная назва | па-эстонску: Vabadusrist | ||
---|---|---|---|
Краіна | Эстонія | ||
Тып | вайсковая ўзнагарода | ||
Падставы ўзнагароджаньня | прызнаньне заслугаў у часе Вайны за незалежнасьць | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка | |||
Дата заснаваньня | 24 лютага 1919 (105 гадоў таму) | ||
Першае ўзнагароджаньне | 2 жніўня 1919 | ||
Апошняе ўзнагароджаньне | 19 чэрвеня 1925 (99 гадоў таму) | ||
Колькасьць | 3130 | ||
Чарговасьць | |||
Старэйшая ўзнагарода | няма | ||
Малодшая ўзнагарода | Ордэн крыжа зямлі Марыі | ||
Адпавядае | Ордэн Дзяржаўнага гербу |
Ордэн мае тры катэгорыі:
У кожнай з катэгорый уручаліся I, II і III ступені.
Дызайн ордэна распрацаваў Пэет Арэн(d), спалучыўшы крыж(d) Вялікіх магістраў Тэўтонскага ордэну з выявай рукі, прысутнай на фінскім крыжы Свабоды(d) (герб Карэліі(d)). Кожная з трох ступеняў крыжаў Свабоды мае вышыню 36 мм і шырыню 30 мм; другая ступень — 39 мм і 34 мм; першая — 45 і 39 мм адпаведна.
Крыжы адрозьніваюцца памерам, колерам, стужкай і спосабам нашэньня. У аздабленьні ўжытыя спалучэньні нацыянальных колераў (блакітны, чорны ды белы). Толькі ў цэнтры ўсіх ордэнаў II катэгорыі — чырвоны мэдальён, колер якое сымбалізуе пралітую кроў.
Крыж заснаваны пастановай Часовага ўраду Канстантына Пятса 24 лютага 1919 року. Пачаткова яго ўручалі за заслугі ў Вызвольнай вайне. Вынятак зроблены для 10 узнагароджаных за здушэньне спробы камуністычнага перавароту 1 сьнежня 1924 року(d).
Першае ўручэньне адбылося 2 жніўня 1919 року: ордэны атрымалі 7 вайскоўцаў ЗША.
Агулам уручаныя 3225 крыжаў Свабоды. Некаторыя асобы ўзнагароджаныя некалькімі ступенямі ордэнаў, таму колькасьць рыцараў ордэна крыху меншая — 3130 чалавек. Акрамя таго, ордэнамі ўзнагароджаныя францускае места Вэрдэн, а таксама брытанскі, італьянскі ды францускі Невядомыя жаўнеры. Акрамя грамадзянаў Эстоніі, крыжы Свабоды атрымалі 1050 прадстаўнікоў 17 дзяржаваў, у тым ліку кароль Бэльгіі Альбэрт I, кароль Даніі Крысьціян X, кароль Вялікабрытаніі Георг V, прэм’ер-міністар Італіі Бэніта Мусаліні. Некаторыя замежнікі, прыкладам Ўінстан Чэрчыль, адмовіліся прымаць узнагароду.
Крыж II катэгорыі (за асабістую адвагу) I ступені ніколі не ўручаўся.
Разам з ордэнам ляўрэат атрымліваў грашовае ўзнагароджаньне, а нярэдка таксама бяскоштную зямлю і вызваленьне ад аплаты за навучаньне. Пазьней дадаліся яшчэ прывілеі пры ўладкаваньні на дзяржаўную працу. Гэта была адзіная эстонская ўзнагарода, якая давала рыцару ордэна і прадстаўнікам ягонай сям’і падобныя прывілеі.
19 чэрвеня 1925 року парлямэнт Эстоніі пастанавіў болей не ўручаць ордэн, хоць ён дагэтуль лічыцца дзяржаўнай узнагародай. У выпадку вайсковага канфлікту, які пагражацьме незалежнасьці Эстоніі, прадугледжанае ўзнаўленьне ўручэньня.
Пасьля ўводу ў Эстонію савецкіх войскаў вайсковы міністар і галоўнакамандуючы 26 ліпеня 1940 року загадалі ўласьнікам узнагароды не апранаць яе. Пад нямецкай акупацыяй нашэньне ордэна было дазволенае.
У 2009 року ў Таліне адкрытая калёна Перамогі ў вайне за незалежнасьць, зробленая паводле дызайну Крыжа Свабоды.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.