Акруглы з бакоў і роўны зьверху, мяккі галаўны ўбор крапавага адценьня чырвонага колеру, які выкарыстоўваецца ў вайсковым форменым адзень From Wikipedia, the free encyclopedia
Крапавы бэрэт (ням. Krapp + лац. biretum — марэна + шапка) — акруглы з бакоў і роўны зьверху, мяккі галаўны ўбор крапавага адценьня чырвонага колеру, які выкарыстоўваецца ў вайсковым форменым адзеньні з 1942 году. На пачатку выкарыстоўваўся 1-й паветрана-дэсантнай дывізіяй Вялікабрытаніі ў ходзе Другой сусьветнай вайны. Пазьней яго ўвялі ў паветрана-дэсантных войсках іншых дзяржаваў Эўропы, затым Амэрыкі і Азіі. З 1978 г. галаўны ўбор сталі насіць вайскоўцы Асобнай мотастралковай дывізіі адмысловага прызначэньня (АМСДАП) Ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных справаў СССР[1]. У 1993 годзе ва ўнутраных войсках некалькіх дзяржаваў-удзельніцаў Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў, у тым ліку ў Беларусі, зацьвердзілі Палажэньні аб кваліфікацыйных выпрабаваньнях вайскоўцаў на права нашэньня крапавага бэрэта. На 2017 год выкарыстоўваўся ў войсках больш як 50 дзяржаваў.
З траўня 1993 году ва Ўнутраных войсках Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь увялі кваліфікацыйныя выпрабаваньні на права нашэньня крапавага бэрэта. Выпрабаваньні праходзяць штогод увесну і ўвосень на тэрыторыі навучальнага цэнтру «Валоўшчына» (Менскі раён) і ў вайсковай частцы 3214 (Уручча, Менск)[2] ды складаюцца з 4-х ступеняў:
Уручэньне крапавых бэрэтаў ажыцьцяўляе камандуючы ўнутранымі войскамі МУС Беларусі. Да красавіка 2015 году выпрабаваньні на права нашэньня крапавага бэрэта ў Беларусі прайшлі звыш 700 вайскоўцаў. У красавіку 2015 г. са 110 удзельнікаў выпрабаваньняў крапавыя бэрэты атрымалі 17 вайскоўцаў[5].
З 1995 г. грамадзкае аб’яднаньне «Белы легіён» пачало штогод праводзіць такія выпрабаваньні сярод цывільных грамадзянаў Беларусі з выкарыстаньнем страйкбольных стрэльбаў і іспытам па гісторыі Беларусі, за пасьпяховае праходжаньне якіх стала выдаваць «сталёвыя» бэрэты шэрага адценьня[6].
Паводле Палажэньня «Аб кваліфікацыйных выпрабаваньнях на права нашэньня крапавага бэрэта і Радзе крапавых бэрэтаў», на 2015 год у Беларусі да выпрабаваньняў дапускаліся «вайскоўцы, якія праслужылі прынамсі 5 месяцаў, маюць цьвёрдыя веды і паказалі высокія навыкі па ўсіх прадметах навучаньня з агульнай адзнакай не ніжэй за „добра“, якія добра характарызуюцца па службе зь ліку:
Пагатоў «перад выпрабаваньнямі з кандыдатамі праводзіцца навучальна-трэніровачны збор працягласьцю да 3-х тыдняў». Паводле Палажэньня, «Выпрабаваньні праводзяцца цягам 2-х содняў у 4 этапы. Другі і наступныя этапы праводзяцца на наступны дзень пасьля сканчэньня першага этапу выпрабаваньняў». Першы этап «Праверка агульнафізычнай падрыхтоўкі вайскоўца» ўлучае: «бег на 3000 мэтраў (ня больш за 12 хвілінаў 30 сэкундаў); прыёмы рукапашнага бою; вольны бой (цягам 3-х хвілінаў правяраецца тэхніка вядзеньня рукапашнага бою)». Другі этап называецца «Ажыцьцяўленьне камбінаванага марш-кідка ў раён правядзеньня спэцыяльнай апэрацыі». Пагатоў «Цягам усяго яго маршруту кандыдат падвяргаецца ўзьдзеяньню агню, дыму і імітацыйных сродкаў. Кандыдату, які ўклаўся ў адведзены час, пасьпяхова пераадолеў усе ўчасткі і мае зброю, гатовую да баявога прымяненьня (праверка выконваецца стрэлам з аўтамата — халастым патронам), залічваецца праходжаньне этапу выпрабаваньняў». Трэці этап прадугледжвае «Выкананьне агнявых задачаў па зьнішчэньні праціўніка з разнастайных відаў стралковай зброі». Пагатоў «стральба праводзіцца не пазьней за 30 хвілінаў пасьля праходжаньня кандыдатам другога этапу». Чацьвёрты этап «Навучальныя баі» прадугледжвае «вызначэньне ўзроўню валоданьня прыёмамі рукапашнага бою і ўменьня практычна прымяняць іх у баявых абставінах». Пагатоў «Перапынак між 3-м і 4-м этапамі выпрабаваньняў мае складаць прынамсі 2 гадзіны»[7].
Пасьля гэтага «Вынікі выпрабаваньняў афармляюцца загадам камандуючага ўнутранымі войскамі. Крапавы бэрэт па хадайніцтве Рады (крапавых бэрэтаў) уручае камандуючы ўнутранымі войскамі». Таксама паводле Палажэньня, «У асаблівых выпадках крапавы бэрэт можа ўручацца за асаблівыя заслугі, асабістую мужнасьць і гераізм, праяўленыя пры выкананьні службова-баявых задачаў». «Кандыдат, які атрымаў крапавы бэрэт, … апранае крапавы бэрэт на галаву з заломам на левы бок»[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.